Перайсьці да зьместу

Шакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шакі
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Мар’ямпальскі
Першыя згадкі 1599
Горад з 1776
Геаграфія
Плошча 4,8 км²
Вышыня НУМ 79 м і 51 м
Часавы пас
Каардынаты 54°57′ пн. ш. 23°03′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 5383 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LT-71001
Сайт sakiai.lt
Шакі на мапе Летувы
Шакі
Шакі
Шакі

Ша́кі (па-летувіску: Šakiai) — горад у паўднёвай Летуве за 65 на захад ад Коўна. Недалёка ад гораду цячэ рака Шэшупа. Насельніцтва налічвае каля 6,6 тыс. чалавек. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету. Шакі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Упершыню Шакі ўзгадваюцца ў 1599 годзе. У 1719 годзе тут быў пабудаваны касьцёл, а ў 1805 годзе — пратэстанцкая кірха. Магдэбурскае права Шакі атрымалі ў 1776 годзе. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Шакі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Пасьля 1919 году Шакі ўвайшлі ў склад Летувіскай рэспублікі, а ў 1940 годзе ў склад СССР. Практычна ўвесь горад быў зруйнаваны падчас Другой сусьветнай вайны.