Перайсьці да зьместу

Пагегі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагегі
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Таўроскі
Першыя згадкі 1281
Горад з 1923
Геаграфія
Вышыня НУМ 28 м
Часавы пас
Каардынаты 55°08′ пн. ш. 21°55′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1662 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LT-99032
Сайт pagegiai.lt
Пагегі на мапе Летувы
Пагегі
Пагегі
Пагегі

Паге́гі (па-летувіску: Pagėgiai) — горад у заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пагескага гарадзкога раёну Таўроскага павету. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува. Назва гораду азначае «На Гегі» і пайшла ад таго, што праз горад некалі цякла рака Гегі.

Пасьля Вэрсальскай дамовы, якая была падпісаная ў студзені 1920 году, частка Мэмэльскай зямлі, якая разьмяшчалася на поўнач ад Нёману, была адабраная ў Нямеччыны.

Прускія землі, якія болей не належалі Нямеччыне, былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку (Kreis Pogegen), у якой Пагегі сталі сталіцай. Гэтая тэрыторыя кантралявалася францускімі вайскоўцамі.

Пасьля Клайпедзкай правакацыі Летува атрымала гэтыя землі ў 1923 годзе і іх назва была зьменена на Pagėgiai Apskritis (Пагегскі павет). 22 сакавіка 1939 году гэтая тэрыторыя разам з Клайпедай была вернутая Нямеччыне, і зноў зьмяніла назву на «Landkreis Pogegen».

Пасьля Другой сусьветнай вайны Пагегі былі падараваны Летувіскай ССР. У выніку рэформы муніцыпальнага кіраваньня ў 2000 годзе Пагегі сталі сталіцай раёну.

Герб гораду ўтрымлівае птушку з ключом, што сымбалізуе блізкасьць дзяржаўнай мяжы з Расеяй. У Пагегах знаходзіцца вайсковая частка памежнай летувіскай аховы.