Новы Сьвержань
Новы Сьвержань лац. Novy Śvieržań | |
Панарама: царква і касьцёл | |
Першыя згадкі: | 1568 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Сельсавет: | Навасьвержанскі |
Вышыня: | 148 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1982 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Паштовы індэкс: | 222690 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′0″ пн. ш. 26°42′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 26.7° у. д.Каардынаты: 53°24′0″ пн. ш. 26°42′0″ у. д. / 53.4° пн. ш. 26.7° у. д. |
± Новы Сьвержань | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Но́вы Сьве́ржань[1] — вёска ў Беларусі, на пры ўтоку ракі Жацераўкі ў Нёман. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1982 чалавекі. Знаходзіцца за 3 км на поўдзень ад Стоўпцаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Стоўпцы; на аўтамабільнай дарозе Стоўпцы — Нясьвіж.
Сьвержань — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI ст., і Прачысьценская царква ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Сьвержань як мястэчка Наваградзкага павету датуецца 1568 годам. У гэты час тут дзеяла царква, працаваў млын, на правым беразе Нёмана стаяў замак. Мястэчкам супольна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым Храптовічы.
У 1575 годзе Сьвержань перайшоў у валоданьне Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі», які ў 1588 годзе заснаваў тут касьцёл, а ў 1590 годзе — царкву. На 1647 год у мястэчку было 5 вуліцаў, 84 двары, на 1681 год — 44 крамы. У XVII—XVIII стагодзьдзях Сьвержань ўваходзіў у склад Мірскага графства. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 годзе мястэчка спалілі швэдзкія войскі.
У першай палове XVIII ст. у Сьвержані заснавалі базылянскі манастыр з сэмінарыяй, у 1742 годзе Міхал Казімер Радзівіл збудаваў фаянсавую мануфактуру. У сярэдзіне XVIII ст. у мястэчку працавалі 3 млыны, на беразе Нёману знаходзілася 20 складоў для тавараў; адсюль пачынаўся нёманскі гандлёвы шлях у Каралявец. На 1747 год у Сьвержані было 160 двароў, у канцы XVIII ст. — каля 200 двароў. У гэты час мястэчка атрымала назву Новы Сьвержань, а суседняя вёска — Стары Сьвержань.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Новы Сьвержань апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету[3]. У вайну 1812 году каля мястэчка адбылася бітва паміж расейскімі і францускімі войскамі. У 1860-я гады ў Новым Сьвержані было 178 двароў, дзеялі царква, касьцёл, капліца і сынагога, працавалі расейская народная вучэльня, школа, 2 млыны, каля 20 крамаў, карчма і паштовая станцыя, штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 297 двароў, у пачатку XX ст. — 487 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Новы Сьвержань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Сьвержань абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Новы Сьвержань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўпецкага павету.
У 1939 годзе Новы Сьвержань увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 864 двары, на 2000 год — 789. У 2000-я гады Новы Сьвержань атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Вуліца і Прачысьценская царква, травень 1943 г.
-
Царква, каля 1900 г.
-
Інтэр'ер царквы, да 1915 г.
-
Касьцёл, 1920-я гг.
-
Касьцёл з боку апсыды, 1920-я гг.
-
Вежа касьцёла, 1920-я гг.
-
Сходы каля касьцёла, красавік 1943 г.
-
Інтэр'ер касьцёла, 1920-я гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1749 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 2432 чал.; 1921 год — 514 чал.[5]; 1998 год — 2205 чал.[6]; 1999 год — 2285 чал.; 2000 год — 2277 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1982 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Новым Сьвержані працуюць сярэдняя школа, 2 дашкольныя ўстановы, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З урбананімічнай спадчыны Новага Сьвержаню да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Менская, Нясьвіская і Румовая. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы. Паводле пляну першай паловы XIX ст., паўднёвая частка Наднёманскай вуліцы называлася Плябанскай, паўночная — Другой Румовай вуліцай, таксама існавалі Мірскі і Стаўпецкі (Stoupecki) гасьцінцы[8]. У перапісе 1874 году ўпамінаецца Глухая вуліца[9].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]РУП «Навасьвержанскі лесазавод» (піламатэрыялы, шпон, шпала), ТАА «Стаўбцоўскі райаграсервіс», ПУП «Мядзведзь тайгі» (вытворчасьць сьлясарнага інструмэнту).
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замчышча
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVI ст.)
- Млын вадзяны (XIX ст.)
- Могілкі: польскіх жаўнераў, палеглых ў 1919—1920; юдэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (XVI ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Вадзяны млын
-
Даўні гасьцінец
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юры Весялкоўскі (нар. 1924) — грамадзка-палітычны дзяяч беларускай эміграцыі
- Мікалай Шчорс (1913—1995) — грамадзка-палітычны дзяяч беларускай эміграцыі
- Эдуард Шыркоўскі (1932—2002) — cтаршыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994)
- Міканор Ярашэвіч (1885 — па 1937) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, аграном і пэдагог; расстраляны савецкімі ўладамі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 465.
- ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 57.
- ^ Jelski A., Krzywicki J. Świerżeń (2) // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 677—678.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ^ Шаблюк В. Новы Свержань // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 334.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 373.
- ^ Плян адбудовы Сьвержаню па пажары
- ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jurkau kutoczak — Юркаў куточак — Yury's Corner. Храмы Новага Свержаня
- «Край|BY»: Новы Свержань — даўні партовы горад
- Новы Свержань, Globus.tut.by
|