Хорашч
| Хорашч лац. Chorašč польск. Choroszcz | |||||
| Населены пункт | |||||
Кляштар дамініканаў | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||||
| Павет | Беластоцкі | ||||
| Горад з | 1507 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 16,79 км² | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 53°08′35″ пн. ш. 22°59′08″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 5411 чал. (2004) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 85 | ||||
| Паштовы індэкс | 16-070 | ||||
| Нумарны знак | BIA | ||||
| Сайт | choroszcz.pl | ||||
| Хорашч на мапе Польшчы Хорашч | |||||
Хорашч (польск. Choroszcz) — места ў Польшчы, на рацэ Гараднянцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2018 год — 5834 чалавек. Знаходзіцца на захад ад Беластоку і ўваходзіць у яго аглямэрацыю.
Хорашч — магдэбурскае места на мяжы гістарычных Гарадзеншчыны (частка Троччыны) і Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся палацава-паркавы ансамбль Браніцкіх і комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Стэфана, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Апроч формы Хорашч[1], у крыніцах таксама сустракаюцца варыянты Харошча[2] і Хорашча[3]. У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў у якасьці асноўнага польскага варыянту назвы падаецца Choroszcza[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Хорашч ўпамінаецца ў канцы XV ст., каля яна знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў і ўваходзіла ў склад Бельскага павету Падляскага ваяводзтва (па 1569 годзе — у складзе Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва, утвараючы анкляў Вялікага Княства Літоўскага ў Каралеўстве Польскім). У 1506 годзе Аляксандар Хадкевіч перадаў мястэчка Супрасьлеўскаму манастыру, манахі якога збудавалі тут першую царкву.
У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Хорашчы Магдэбурскае права. У 1533 годзе мястэчка вярнулася да Хадкевічаў. У 1587 годзе праз шлюб Ганны Хадкевіч з Паўлам Пацам Хорашч перайшла ў валоданьне Пацаў. У 1654 годзе Мікалай Стафан Пац заснаваў у месьце кляштар ордэну дамініканаў. У 1683 годзе вялікі пажар зьнішчыў Хорашч — згарэла 600 дамоў, царква, касьцёл і кляштар.
У 1703 годзе Хорашч перайшла ў валоданьне Браніцкіх. У 1709 годзе места атрымаў Ян Клемэнс Браніцкі, пачаўся пэрыяд разьвіцьця Хорашчы — тут збудавалі палац, шпіталь, новыя царкву і касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Хорашч апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй — у складзе Расейскай імпэрыі, у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньне (1830—1831) у 1839 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў. У 1840 годзе радзіна Мастоўскіх заснавала ў Хорашчы мануфактуру, якая неўзабаве стала вялікай суконнай фабрыкай.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Хорашч занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хорашч абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Хорашч апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1930 годзе доктар Зыгмунт Брадовіч заснаваў у месьце псыхіятрычны шпіталь.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Хорашч акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Хорашч увайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Нацысты цалкам зьнішчылі жыдоўскую частку населніцтва, забівалі таксама пацыентаў псыхіятрычнага шпіталю, побач зь местам у вёсцы Навасёлках расстралялі каля 4 тыс. чалавек. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Хорашч Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 1512 чал. (773 муж. і 739 жан.)[6], зь іх прыкладна 300 каталікоў, 200 праваслаўных, 200 пратэстантаў і 750 юдэяў
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 5834 чал.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Хорашчы працуюць пачатковая і сярэдняя школы, гімназія і ліцэй.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хорашч знаходзіцца на мяжы Нарвенскага нацыянальнага парку. У колішнім палацы Браніцкіх дзее музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля і Сьвятога Стэфана і кляштар дамініканаў (1753—1759)
- Могілкі: каталіцкія, капліца; праваслаўныя, юдэйскія
- Палацава-паркавы комплекс Браніцкіх (XVIII ст.)
- Фабрыка сукна (XIX ст.)
- Царква Покрыва Багародзіцы (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Хорашчы
- Палац Браніцкіх
- Касьцёл дамініканаў
- Царква-мураўёўка
- Суконная фабрыка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Хорашч, Radzima.org
- ↑ 500-гадовы юбілей прыхода ў Харошчы // Ніва. № 52 (2694), 30 сьнежня 2007 г.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 96.
- ↑ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 632
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 633
