Філіпаў
| Філіпаў лац. Filipaŭ польск. Filipów | |||
| Населены пункт | |||
У цэнтры вёскі | |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||
| Павет | Сувальскі | ||
| Гміна | Філіпаў | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°10′50″ пн. ш. 22°37′15″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 2113 чал. (2013) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 16-424 | ||
| Нумарны знак | BSU | ||
| Філіпаў на мапе Польшчы Філіпаў | |||
Філіпаў (польск. Filipów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Распудзе. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2013 год — 2113 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Сувалак, за 124 км на поўнач ад Беластоку.
Філіпаў — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства на граніцы з Прусіяй. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Філіпаў утварыўся паміж 1562 і 1568[1] гадамі ў выніку злучэньня вёсак Шэмбелева і Даўспуды[2]. Гэтыя вёскі заснавалі ў пачатку XVI ст. літоўскія баяры браты Шэмбелі, якія атрымалі гэтыя землі ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў 1513 годзе[3]. У гэты час мясцовасьць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
8 верасьня 1570 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Філіпаву Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі чорны рак[4]. Адначасна з гербам мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвы торг і 3 кірмашы штогод. Апроч таго, тут заснавалі парафіяльны касьцёл. У 1574 годзе Філіпаўскае староства перадалі ў пажыцьцёвае валоданьне Аляксандру Гваньіні, аўтару Хронікі Эўрапейскай Сарматыі. Каля 1585 году ў Філіпаве пачаў дзеяць пратэстанцкі збор. У 1608 годзе ў месьце нарадзіўся арыянскі тэоляг Андрэй Віславаты.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Філіпаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у месьце было 323 будынкі, на 1861 год — 291. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі Філіпаў Магдэбурскага права.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Філіпаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Філіпаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Філіпаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2326 чал.; 1861 год — 2551 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2013 год — 2113 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVI—XIX стагодзьдзі)
- Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Збор эвангелісцкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 103.
- ↑ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 103.
- ↑ Wiśniewski J. Dzieje osadnictwa w powiecie suwalskim od XV do połowy XVII wieku // Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok, 1965. S. 92.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 248.
- ↑ Chlebowski B. Filipów // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 388.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
- Studia i materiały do dziejów Suwalszczyzny. — Białystok; Warszawa: Białostockie Towarzystwo Naukowe; Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1965. — 681 s.
| ||||||||