Бержнікі
| Бержнікі польск. Berżniki | |
| Населены пункт | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сейненскі |
| Гміна | Сейны |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 129 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°05′55″ пн. ш. 23°27′51″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 320 чал. (2005) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 16-500 |
| Нумарны знак | BSE |
| Бержнікі на мапе Польшчы Бержнікі | |
Бе́ржнікі (польск. Berżniki) — вёска ў Польшчы, на беразе возера Келігу. Уваходзяць у склад гміны Сейны Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад Сейнаў, за 109 км на поўнач ад Беластоку.
Бержнікі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Бержнікі ўпамінаюцца ў 1-й палове XV ст., калі яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1547—1557 гадох вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала тут мястэчка.
У 1559 годзе Бержнікі атрымалі Магдэбурскае права. У канцы XVI ст. мястэчка стала цэнтрам нягродавага староства.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Бержнікі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. У 1810 годзе расейскія ўлады пазбавілі мястэчка Магдэбурскага права. На 1827 год у Бержніках было 55 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Бержнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Бержнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Сувальскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1939—1945 гадох Бержнікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1973—1976 гадох вёска была цэнтрам сельскай гміны. У 1975—1998 гадох Бержнікі ўваходзілі ў склад Сувальскага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 464 чал.[1]
- XX стагодзьдзе: 1929 год — 323 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 320 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1819)
- Млын (XIX ст.)
- Могілкі каталіцкія з капліцай (1846)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Chlebowski B. Berżniki // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 156.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||