Перайсьці да зьместу

Купішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Купішкі
лет. Kupiškis
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Панявескі
Першыя згадкі 1529
Горад з 1791
Геаграфія
Плошча 7 км²
Вышыня НУМ 101 м і 91 м
Часавы пас
Каардынаты 55°50′ пн. ш. 24°58′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 6344 чал. (2017)
Сайт kupiskis.lt
Купішкі на мапе Летувы
Купішкі
Купішкі
Купішкі

Купі́шкі (па-летувіску: Kupiškis) — горад у паўночнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Купішкаўскага раёну Панявескага павету. Праз горад цякуць рэкі Купа і Лева. Насельніцтва налічвае каля 8,2 тыс. чалавек. Купішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Дата заснаваньня гораду невядомая, але археалягічныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што людзі тут сяліліся з 3000—2000-х гадоў да н. э. У летапісах Купішкі ўзгадваюцца з 1529 году.

З 8,2 тыс. насельніцтва 97,3% зьяўляюцца летувісамі, 1,7% — расейцамі, 0,3% — палякамі, 0,2% — беларусамі, 0,2% — украінцамі, 0,33% — іншыя нацыянальнасьці. Да Другой сусьветнай вайны тут жыло 1444 габрэяў.