Шырвінты
| Шырвінты лац. Šyrvinty | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Віленскі | ||||
| Першыя згадкі | 1475 | ||||
| Горад з | 1950 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 112 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°02′10″ пн. ш. 24°58′10″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 5692 чал. (2018) | ||||
| Афіцыйная мова | летувіская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | LT-19001 | ||||
| Сайт | sirvintos.lt | ||||
| Шырвінты на мапе Летувы Шырвінты | |||||
Шырвінты (лет. Širvintos) — места ў Летуве, на рацэ Шырвінце. Адміністрацыйны цэнтар Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 5692 чалавекі. Знаходзяцца за 50 км ад Вільні.
Шырвінты — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Шырвінты ўтварыўся ад назвы ракі Шырвінты[1].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Шырвінты ўтварылася ад гоцкага імя Hariobinda або Gyroind[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Шырвінты датуецца 1475 годам, калі тут збудаваі першы касьцёл.
У 1644 годзе мястэчка ўваходзіла ў склад Мусьніцкай воласьці Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шырвінты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Па тым, як праз Шырвінты прайшоў паштовы тракт Вільня — Вількамір, у 1879 годзе тут заснавалі паштовую станцыю. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 89 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шырвінты занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 1920 году ў ваколіцах Шырвінтаў адбыліся баі паміж летувіскім і польскім войскамі. Па чым мястэчка знаходзілася ў нэўтральнай зоне паміж Летувой і міжваеннай Польскай Рэспублікай, але потым увайшло ў склад Летувы.
У 1950 годзе Шырвінты атрымалі статус места і сталі цэнтрам раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: ~1892 год — 778 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 5692 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1855—1860)
- Могілкі старыя каталіцкія, капліца (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога
- Царква (1860-я; мураўёўка)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sabaliauskas A. «Iš kur jie?» — Vilnius: Lietuvių kalbos institutas, 1994. P. 340.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.
- ↑ Krzywicki J. Szyrwinty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 127.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||