Мерач
Мерач | |||||
лет. Merkinė | |||||
Праваслаўная царква ў Мерачы, ператвораная ў музэй | |||||
| |||||
Магдэбурскае права: | 7 сьнежня 1569 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Аранскі | ||||
Насельніцтва: | 1434 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′50″ пн. ш. 24°11′10″ у. д. / 54.16389° пн. ш. 24.18611° у. д.Каардынаты: 54°9′50″ пн. ш. 24°11′10″ у. д. / 54.16389° пн. ш. 24.18611° у. д. | ||||
Мерач на мапе Летувы ![]() ![]() Мерач | |||||
![]() |
Мерач (па-летувіску: Merkinė) — колішняе места, цяпер мястэчка ў Аранскім раёне Аліцкага павету Летувы, у месцы ўпадзеньня Мерачанкі ў Нёман. Адміністрацыйны цэнтар Мерацкага староства. Насельніцтва на 2001 год — 1434 чал.
Уваходзіць у Дзукійскі нацыянальны парк.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя пісьмовыя згадкі пра Мерач датуюцца XIV стагодзьдзем у зьвязку з нападамі крыжакоў[1]. У 1443 годзе завершылася будаўніцтва Мерацкага касьцёла.
7 сьнежня 1569 году атрымаў Магдэбурскае права і герб з выявай аднарога. У пачатку XVII стагодзьдзя тут заснавалі кляштар дамініканаў. У 1676 годзе гетман М. К. Пац заснаваў у Мерачы езуіцкую місію, якую ў 1755 годзе ператварылі ў рэзыдэнцыю. Ад 1696 году працавала езуіцкая школа. У 1742—1746 гадох езуіты збудавалі драўляны касьцёл Сьв. Крыжа.
У 1648 годзе ў Мерачы памёр кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладыслаў IV.
З 1791 году — цэнтар Мерацкага павету. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) утварылася Мерацкае ваяводзтва.
На пачатку 1920-х гадоў у Мерачы разьмяшчаўся сакрэтны штаб чацьвертай апэратыўнай групы, падпарадкаванай Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай партыі. Камандзірам групы быў Вячаслаў Разумовіч пс. «Хмара». Штаб складаўся з ксяндзоў Бакшыца і Блазуеліса, прафэсара гімназіі Карчынскага і Разумовіча. Група супрацоўнічала з Генэральным штабам летувіскай арміі і ў выпадку вайны паміж Польскай Рэспублікай і Летувой мела выступіць на летувіскім баку.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Замчышча
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (XV стагодзьдзе)
- Царква (2-я пал. XIX ст.)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ратуша
- Сынагога
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нёман у Мерачы
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Мерач // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 301
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Mierecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 257—258
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мерач — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|
|