Перайсьці да зьместу

Трашкуны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трашкуны
Населены пункт
Герб
Краіна Летува
Павет Уцянскі
Раён Анікштаўскі
Першыя згадкі 1696
Горад з 1956
Геаграфія
Вышыня НУМ 84 м
Часавы пас
Каардынаты 55°35′ пн. ш. 24°52′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 486 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 381
Паштовы індэкс LT-29033
Трашкуны на мапе Летувы
Трашкуны
Трашкуны
Трашкуны

Трашку́ны (па-летувіску: Troškūnai) — горад у цэнтральнай Летуве, знаходзіцца ў Анікштаўскім раёне Уцянскага павету. Зьяўляецца адным з самых маленькіх гарадоў Летувы. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 480 чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Першыя гістарычныя згадкі пра Трашкуны адносяцца да 1696 году. Бэрнардынцамі Ўладзіславам і Ганнай Сакалоўскімі былі пабудаваны касьцёл і манастыр. Паселішча знаходзілася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Трашкулы лічацца месцам нараджэньня Канстатнытаса Сырвідаса[1], які лічыцца заснавальнікам летувіскай пісьменнасьці. У 1795 годзе Трышкуны трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Падчас Першай сусьветнай вайны зь лета 1915 году Трашкуны былі занятыя нямецкімі войскамі. З 1940 году да 1991 году Трашкуны ўваходзілі ў склад Летувіскай ССР, СССР. Гарадзкія правы Трашкуны атрымалі ў 1956 годзе. Герб Трашкунаў быў зацьверджаны 2 чэрвеня 2003 году. Аўтарам выявы гербу стаў Роландас Рымкунас (Rolandas Rimkūnas)[2].