Вількамір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вількамір
лет. Ukmergė
Вількамір
Ukmerge COA.gif Flag of Ukmergė.jpg
Герб Вількаміру Сьцяг Вількаміру
Першыя згадкі: 1225
Места з: 1486
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Староства: Вількамірскае мескае
Плошча: 82,4 км²
Вышыня: 64 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: Red Arrow Down.svg 21 226 чал.
шчыльнасьць: 257,6 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-20001
Геаграфічныя каардынаты: 55°15′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 55.25° пн. ш. 24.75° у. д. / 55.25; 24.75Каардынаты: 55°15′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 55.25° пн. ш. 24.75° у. д. / 55.25; 24.75
Вількамір на мапе Летувы
Вількамір
Вількамір
Вількамір
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ukmerge.lt/

Вількамі́р (па-летувіску: Ukmergė) — горад у цэнтральнай Летуве, знаходзіцца за 60 км на паўночны захад ад Вільні. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 29 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вількамірскага раёну Віленскага павету. Праз горад цячэ рака Сьвятая.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вількамір зьяўляецца адным з самых старажытных гарадоў Летувы. Зьвесткі аб Вількамірскім замку датуюцца 1225 годам, але археалягічныя дасьледаваньні датуюць першыя паселішчы Х стагодзьдзем. У ХІІІ стагодзьдзі горад быў захоплены крыжакамі, але ў 1391 годзе замак быў узяты Вітаўтам. 1 верасьня 1435 году тут адбылася буйная бітва паміж войскамі Жыгімонта Кейстутавіча і Сьвідрыгайлы, якая скончылася паразай апошняга. Вількамір руйнаваўся крыжакамі ў 1333, 1365, 1378, 1386 і ў 1391 гадах. Крыжацкія набегі скончыліся толькі пасьля Грунвальдзкай бітвы. У ХV стагодзьдзі тут была пабудаваная сядзіба княжацкага старасты. З 1566 году Вількамір стаў цэнтрам староства. Замак быў зруйнаваны пад час войнаў са Швэцыяй. У 1792 годзе Вількамір атрымаў гарадзкія правы і герб ад караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Замкавая гара ў Вількаміры

У 1795 годзе горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі, увайшоўшы ў склад Віленскага губэрнатарства. У 1812 годзе ў навакольлі Вількаміра адбылася бітва паміж расейскім і францускім войскамі. Пад час паўстаньня 1830 году горад быў узяты войскам паўстанцаў на некалькі месяцаў. У 1843 годзе горад увайшоў у склад Ковенскага губэрнатарства. Жыхары гораду актыўна ўдзельнічалі ў паўстаньні 1863—1864 гадоў.

У 1876 годзе ў Вількаміры быў пабудаваны запалкавы завод. У гэты час у навакольлі гораду нарадзіўся адзін зь першых летувіскіх прэзыдэнтаў Антанас Сьмятона. У 1882 годзе ў горадзе адкрылася друкарня.

У 1918 годзе горад трапіў у склад Летувы, але ў 1919 годзе ён быў заняты Чырвоным Войскам. У 1920 годзе горад спрабавалі заняць польскія войскі, але пасьля некалькіх сутычак, была заключаная дамова, якая ўсталявала мяжу паміж краінамі.

Паміж сусьветнымі войнамі тут выдавалася пяць газэт, была адкрытая электрастанцыя, і іншыя невялікія прадпрыемствы.

Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР Вількамір трапіў у памежную зону, якая была акупаваная нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 году. Пад час нямецкай акупацыі ў горадз з дапамогай летувіскай паліцыі былі забітыя 10 000 чалавек габрэйскага насельніцтва гораду. У 1944 годзе горад быў значна зруйнаваны ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардаваньняў.

У 1964 годзе ў навакольлі Вількаміру на загад Мікіты Хрушчова былі ўсталяваныя атамныя ракеты SS-4 і R-12 Дзьвіна. Атамная вайсковая база была закрытая ў 1987 годзе, пасьля дамовы паміж СССР і ЗША па атамнай зброі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вількамірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў