Вэнта (горад)
| Вэнта | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Шавельскі | ||||
| Дата заснаваньня | 1966 | ||||
| Горад з | 1966 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 84 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 56°12′ пн. ш. 22°42′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 2215 чал. (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 425 | ||||
| Паштовы індэкс | LT-85330 | ||||
| Вэнта на мапе Летувы Вэнта | |||||
Вэ́нта (па-летувіску: Venta) — горад у паўночнай Летуве ў Акмянскім раёне Шавельскага павету. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае 3,4 тыс. чалавек. Праз горад цячэ рака Вэнта. Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Куршаны — Мажэйкі, а чыгункай Вэнта злучана з Шаўлямі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад узьнік у 1966 годзе пасьля аб’яднаньня двух вёсак Баўска і Пурвы. Вэнта пачала хутка разьвівацца пасьля пабудовы тут цагельнага прадпрыемства. У 1970-х — 1980-х гадах на прадпрыемстве працавала каля 1000 чалавек. Пасьля атрыманьня незалежнасьці Летувы ў 1990 годзе, прадпрыемства сутыкнулася з эканамічнымі цяжкасьцямі, выкліканымі пераходам ад плянавай сыстэмы да вольнага рынку. Прадпрыемства было падзелена на некалькі частак і прыватызавана.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вэнта (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
