Немянчын
Немянчын | |||||
лет. Nemenčinė | |||||
![]() Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Віленскі | ||||
Плошча: | 4,78 км² | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 5879 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1229,92 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-15168 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°50′40″ пн. ш. 25°28′10″ у. д. / 54.84444° пн. ш. 25.46944° у. д.Каардынаты: 54°50′40″ пн. ш. 25°28′10″ у. д. / 54.84444° пн. ш. 25.46944° у. д. | ||||
Немянчын на мапе Летувы ![]() ![]() Немянчын | |||||
![]() |
Немянчын (лет. Nemenčinė) — места ў Летуве, пры ўтоку ракі Немянчы ў Вяльлю. Цэнтар мескага і сельскага старостваў Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2009 год — 5879 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Вільні; на шашы Вільня — Сьвянцяны.
Немянчын — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тапонім «Немянчын» утварыўся ад назвы рэчкі Немянчынкі (Немянчы). Тым часам гідронім выводзяць зь летувіскай мовы як спалучэньне выразу «не мана», што азначае «не маё», і слова «чынай», што азначае «тут». Абапіраючыся на такую інтэрпрэтацыю, дасьледнікі мяркуюць, што рэчка была мяжою паміж старажытнымі княствамі. Іх меркаваньне падмацоўвае даўняе гарадзішча з I—IV стагодзьдзяў, якое знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад Немянчына[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Немянчын датуецца 1338 годам. У 1387 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла заснаваў тут першы касьцёл.
У 1434 годзе Немянчынам валодаў Андрэй Саковіч. У 1557 годзе мясцовых жыхароў вызвалілі ад падаткаў з наданьнем абавязку ўтрымліваць масты церазь Вяльлю. Паводле зьвестак за 1569 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў.
У 1766 годзе зь мястэчка і вёскі Немянчына, а таксама зь вёскі Геянаў ўтварылася асобнае нягродавае староства[2]. 27 красавіка 1794 году каля мястэчка адбылася бітва паміж паўстанцамі Тадэвуша Касьцюшкі і расейскімі войскамі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Немянчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. За часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у ваколіцах Немянчына адбыліся сутычкі з расейскімі войскамі. Каля 1886 году ў мястэчку было 46 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Немянчын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Немянчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі Немянчын Летуве, дзе 10 кастрычніка 1955 году ён атрымаў статус места. У 2004 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб Немянчына.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1867 год — 420 чал.[3]
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 2081 чал.; 1970 год — 3139 чал.; 1976 год — 3700 чал.; ; 1979 год — 4075 чал.; 1989 год — 5612 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 5892 чал., зь іх 56,3% палякаў, 24,2% летувісаў, 12,1% расейцаў, 7,2% беларусаў; 2009 год — 5879 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Немянчыне працуюць 2 гімназіі, меская і дзіцячая бібліятэкі, тэатар.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Немянчыне дзейнічае Этнаграфічны музэй Віленшчыны. У першую суботу сакавіка ў месьце праходзіць кірмаш «Немянчынскі Казючык».
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1855)
- Могілкі каталіцкія, капліца
Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пералік местаў-сяброў Немянчына |
---|
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Міхневіч У. Немянчын — горад на «нічыёй зямлі», Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 23 сакавіка 2009 г.
- ^ Krzywicki J. Niemenczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 85.
- ^ Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 3: Лаарсъ — Оятъ. — СПб, 1867. С. 415.
|