Ляндварова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляндварова
лет. Lentvaris
Палац Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў
Lentvaris COA.svg
Герб Ляндварова
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Троцкі
Насельніцтва: 10 160 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°40′21″ пн. ш. 25°4′57″ у. д. / 54.6725° пн. ш. 25.0825° у. д. / 54.6725; 25.0825Каардынаты: 54°40′21″ пн. ш. 25°4′57″ у. д. / 54.6725° пн. ш. 25.0825° у. д. / 54.6725; 25.0825
Ляндварова на мапе Летувы
Ляндварова
Ляндварова
Ляндварова
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.lentvaris.lt/

Ляндварова (па-летувіску: Lentvaris, па-польску: Landwarów) — места ў Летуве, цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 10 160 чал. Знаходзіцца за 9 км ад Трокаў, за 18 км ад Вільні, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Чыгуначны вузел на Вільню, Горадню, Коўна.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Ляндварова»[1][2] мае нямецкае паходжаньне і ўтварыўся ад словаў Land (зямля) і Warte (варта).

Варыянты назвы места ў беларускіх тэкстах: Ляндварава, Ляндвараў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Ляндварова датуецца 1596 годам, але археалягічныя дасьледаваньні высьветлілі, што першыя пасяленьні існавалі тут яшчэ ў ХІ—ХІІ стагодзьдзях.

Брама сядзібы Тышкевічаў

У розныя часы Ляндварова знаходзілася ў валоданьні Кунцэвічаў, Сапегаў, Нарушэвічаў, манахаў-бэнэдэктынаў, Хадкевічаў, Французевічаў, Грыневічаў, Дамброўскіх. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) мясьціна апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.

У 1850 Ляндварова разам з чатырма фальваркамі (Карпаўка, Пятухова, Рачкуны і Устрань) набыў Юзэф Тышкевіч. У 1862 праз паселішча прайшла чыгунка. Станам на 1881 у Ляндварове было 29 двароў, на 1896 — 39.

У 1920 годзе Ляндварова апынулася ў Сярэдняй Літве, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва. 10 кастрычніка 1939 году згодна зь летувіска-савецкай дамовай, бальшавікі перадалі мястэчка ў склад Летувы.

3 жніўня 1946 году Ляндварова атрымала статус места. У 2001 годзе адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 162 чал., усе каталікі[3]; 1881 год — 385 чал.; 1896 год — 385 чал.[4]; 1897 год — 300 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 2 тыс. чал.; 1939 год — 2,5 тыс. чал.; 1959 год — 4216 чал.; 1966 год — 5,5 тыс. чал.; 1970 год — 8235 чал.; ; 1976 год — 9,6 тыс. чал.; 1979 год — 10 167 чал.; 1989 год — 12 694 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 11 773 чал.; 2010 год — 11 417 чал.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ляндварова працуе гімназія, 2 сярэднія і пачатковая школы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гаспадарчы двор Тышкевічаў (XIX ст.)
  • Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Паньне Марыі (1910—1926)
  • Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца (1905)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ляндварова(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 203.
  3. ^ Landwarowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 75.
  4. ^ Ландварово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ляндваровасховішча мультымэдыйных матэрыялаў