Гарлява
| Гарлява лет. Garliava | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Ковенскі | ||
| Першыя згадкі | 1809 | ||
| Дата заснаваньня | 1809 | ||
| Горад з | 1958 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 3,65 км² | ||
| Вышыня НУМ | 72 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°49′ пн. ш. 23°52′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 10 324 чал. (2017) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-53030 | ||
| Сайт | garliava.lt | ||
| Гарлява на мапе Летувы Гарлява | |||
Гарля́ва ці Гадле́ва (па-летувіску: Garliava) — горад у цэнтральнай Летуве, у Ковенскім павеце. Знаходзіцца за 10 км ад Коўна і за 1,5 км ад чыгуначнай станцыі на лініі Коўна — Калінінград. Насельніцтва налічвае каля 13,4 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Сувалкія.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад быў заснаваны ў 1809 годзе вакол маёнтку Гадлёўскага, калі каля яго прайшоў гандлёвы тракт. Гадлеўскі пабудаваў за ўласныя грошы касьцёл (1809 год) і лютаранскую кірху (1816 год).
У 1920 годзе Гарлява ўвайшла ў склад Летувіскай Рэспублікі і да 1940 году была цэнтрам воласьці. Большая частка насельніцтва Гарлявы складалі габрэі, большасьць зь якіх было зьнішчана падчас Другой сусьветнай вайны. Летам 1944 году была спалена сынагога і лютаранская кірха.
У 1958 годзе Гарлява атрымала статус гораду.