Перайсьці да зьместу

Сапежышкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сапежышкі
лац. Sapiežyški
лет. Zapyškis
Населены пункт
Герб
Краіна Летува
Павет Ковенскі
Раён Ковенскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 76 м
Часавы пас
Каардынаты 54°55′30″ пн. ш. 23°39′00″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Сапежышкі на мапе Летувы
Сапежышкі
Сапежышкі
Сапежышкі

Сапежышкі (лет. Zapyškis) — мястэчка ў Летуве, на левым беразе Нёману. Цэнтар староства Ковенскага раёну Ковенскага павету.

Сапежышкі — даўняе места гістарычнай Ковеншчыны.

Назва мястэчка ўтварылася ад прозьвішча яго ўладаньнікаў — Сапегаў[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Упершыню ўпамінаюцца ў XVI ст., калі вялікі князь Аляксандар перадаў гэтыя землі свайму сакратару Івану Сапегу. У 1578 годзе Сапегі збудавалі тут гатычны касьцёл.

  • 1827 год — 386 чалавек[5]

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 253.
  2. Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 304.