Перайсьці да зьместу

Рудзішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудзішкі
лац. Rudziški
Населены пункт
Герб
Краіна Летува
Павет Віленскі
Першыя згадкі 1774
Дата заснаваньня 1774
Горад з 1958
Геаграфія
Плошча
  • 4,12 км²
Вышыня НУМ 147 м
Часавы пас
Каардынаты 54°31′16″ пн. ш. 24°49′55″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 528
Паштовы індэкс LT-21171
Рудзішкі на мапе Летувы
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі

Рудзі́шкі (лет. Rūdiškės) — места ў Летуве, у міжрэччы Мерачанкі і Стрэвы. Цэнтар староства Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 1943 чалавек.

Рудзішкі — даўняя вёска гістарычнай Троччыны, якую ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Дзукія». Каля Рудзішак праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў[2].

Грода, Рода, Руда або Рута (Hrodo, Roda, Ruodo, Ruta) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[4]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rode[5].

Тапонім Рудзішкі выводзяць ад асабовага імя[6].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[7], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[8]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[9].

Упершыню Рудзішкі ўпамінаюцца ў 1774 годзе, калі тут збудавалі касьцёл. На 1792 год у вёсцы было 3 будынкі.

У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Рудзішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 1864 годзе празь вёску прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург.

У 1958 годзе Рудзішкі атрымалі статус места.

  1. ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023.
  2. ↑ Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва // Калосьсе. № 2—3, 1938.
  3. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886—887.
  4. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  5. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 210.
  6. ↑ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 184.
  7. ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  8. ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  9. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]