Езна
| Езна лет. Jieznas | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Ковенскі | ||||
| Раён | Прэнскі | ||||
| Першыя згадкі | 1492 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 109 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°36′ пн. ш. 24°10′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 1300 чал. (2010) | ||||
| Езна на мапе Летувы Езна | |||||
Е́зна (па-летувіску: Jieznas) — места ў Прэнскім раёне Ковенскага павету Летувы, на беразе аднайменнага возера. Адміністрацыйны цэнтар Езнаўскага староства. Насельніцтва на 2010 год — 1300 чал.
Знаходзіцца за 16 км на ўсход ад Прэнаў, за 37 км на паўднёвы ўсход ад Коўны, за 38 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Кашадары. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўспамін пра Езну датуецца 1492 годам, уладаньне вялікага князя (двор, цэнтар воласьці Ковенскага павету). З 1507 году — у валоданьні Галоўчынскіх, ад 1633 году — Пацаў[1].
Пад 1581 годам упершыню згадваецца як мястэчка. У пачатку XVII стагодзьдзя тут існаваў кальвінскі збор, ператвораны пазьней у касьцёл. У 1645 годзе пры касьцёле заснавалі шпіталь.
У 1710 годзе атрымала прывілей на штотыднёвыя таргі і мыта. На 1776 год у Езьне было 20 дымоў, 2 карчмы, 19 крамаў, вадзяны млын, тартак і шпіталь. З 1781 году дзейнічала школа.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні.
Ад 1918 году — у складзе Летувы. У 1952—1960 гадох — цэнтар Езнаўскага раёну. У 1956 годзе атрымала статус места.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1719 год — 50 чал.; 1795 год — 372 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 553 чал., зь іх 375 каталікоў, 170 юдаістаў, 5 магамэтанаў, 3 праваслаўныя.[2]; 1897 год — 1255 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 989 чал.; 1959 год — 797 чал.; 1979 год — 1854 чал.; 1989 год — 2,1 тыс. чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1476 чал.; 2010 год — 1300 чал.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла і Яна Хрысьціцеля (XVII ст.)
- Палац Пацаў (XVII ст., захавалася частка аднаго крыла)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Езна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 212
- ↑ Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 581
- ↑ Езнас // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Jezno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 581
- Езно // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
