Ярэмічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ярэмічы
лац. Jaremičy
Ушэсьценская царква
Ушэсьценская царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Карэліцкі
Сельсавет: Ярэміцкі
Насельніцтва:
  • 302 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1596
СААТА: 4233813026
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′16″ пн. ш. 26°20′41″ у. д. / 53.57111° пн. ш. 26.34472° у. д. / 53.57111; 26.34472Каардынаты: 53°34′16″ пн. ш. 26°20′41″ у. д. / 53.57111° пн. ш. 26.34472° у. д. / 53.57111; 26.34472
Ярэмічы на мапе Беларусі ±
Ярэмічы
Ярэмічы
Ярэмічы
Ярэмічы
Ярэмічы
Ярэмічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ярэмічы — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2003 год — 310 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на ўсход ад Карэлічаў, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея.

Ярэмічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Ярэмічы ўпамінаюцца ў XVII ст. як мястэчка ў Наваградзкім павеце, якое знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў. На 1647 год у мястэчку было 47 дымоў.

У 1768 годзе ў Ярэмічах збудавалі драўляную царкву, дзейнічала рачная прыстань.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян мястэчка, 1938 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ярэмічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[1]. На 1799 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў і налічвала 81 дым. На 1858 год у Ярэмічах было 98 двароў. У 1863 годзе адкрылася прыходзкая школа (пазьней народная вучэльня, у 1881 годзе 119 вучняў), у 1883 годзе — 2-клясная царкоўна-прыходзкая жаночая школа (у 1890 годзе 116 вучаніц). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Ярэмічах было 122 двары, валасная ўправа, царква, малітоўны дом, сынагога, юдэйская малітоўная школа, царкоўна-прыходзкая школа, 2-клясная народная вучэльня, хлебазапасны магазын, 6 крамаў, карчма. У 1906 годзе ў мястэчку адбыліся сялянскія страйкі. На 1908 год у Ярэмічах было 172 двары. У 1912 годзе тут дзейнічала крэдытнае таварыства.

Царква, 1941 г.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Ярэмічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ярэмічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ярэмічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 134 двары, працавалі школа і пошта. З 1926 году — у Турэцкай гміне Стаўпецкага павету.

У 1939 годзе Ярэмічы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Мірскага, з 17 сьнежня 1956 году Карэліцкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 12 кастрычніка 1940 году тут было 129 двароў, на 1 студзеня 2000 году — 125, на 2002 год — 126, на 2003 год — 123. У 2000-я гады Ярэмічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 318 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 52, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 259, жабракоў 3[3]; 1858 год — 502 рэвіскія душы; 1897 год — 797 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 1240 чал.; 1921 год — 613 чал.; 12 кастрычніка 1940 году — 609 чал.; 1 студзеня 2000 году — 318 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 323 чал.[5]; 2003 год — 310 чал.[6]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ярэмічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ваколіцах Ярэмічаў захаваліся старажытныя паселішчы (4—2-е тысячагодзьдзе да н. э.).

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. 564.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: Ураджай, 2000.
  5. ^ Бянько У. Ярэмічы // ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 306.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 307.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]