Парк Грутас
Парк Грутас (па-летувіску: Grūto parkas) — скульптурны сад помнікаў савецкай эпохі і выстава іншых савецкіх сымбаляў часоў Летувіскай ССР. Парк заснаваны ў 15 км. ад летувіскіх Друскенікаў у 2001 годзе бізнэсоўцам Вілюмасам Малінаўскасам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля абвяшчэньня Летувой незалежнасьці ў 1990 годзе тыя помнікі, якія асацыяваліся з савецкай акупацыяй, былі дэмантаваныя і вывезеныя з тых месцаў, дзе яны стаялі. Малінаўскас зьвярнуўся да ўладаў з просьбай аддаць яму ў маёмасьць некаторыя помнікі для стварэньня прыватнага музэю. Музэй быў створаны ў Дзукійскім нацыянальным парку. Частка музэю нагадвае Гулаг: драўляныя сьцежкі, вартавыя вежы, агароджа з дротам, вузкакалейны вагон для перавозкі вязьняў. Кавярня мае меню ў савецкім стылі (салёныя агуркі, сала з чорным хлебам, гарэлка ў гранёных пляшках). З 2001 году тут дзейнічае невялікі заапарк.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт парку (анг.) (лет.) (пол.) (рас.)
Парк Грутас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў