Уцяна
| Уцяна лац. Uciana лет. Utena | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Уцянскі | ||
| Першыя згадкі | 1261 | ||
| Горад з | 1599 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 15,1 км² | ||
| Вышыня НУМ | 113 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 55°30′ пн. ш. 25°36′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 27 041 чал. (2014) | ||
| Афіцыйная мова | летувіская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-28001 | ||
| Сайт | utena.lt | ||
| Уцяна на мапе Летувы Уцяна | |||
Уця́на (лет. Utena) — горад у Летуве, на сутоцы рэк Вешы і Крашоны. Адміністрацыйны цэнтар Уцянскага павету. Насельніцтва на 2014 год — 27 041 чалавек. Знаходзіцца за 103 км ад Вільні, на аўтамабільнай дарозе Калінінград — Санкт-Пецярбург; чыгуначная станцыя на лініі Панявеж — Сьвянцяны.
Уцяна — магдэбурскае места гістарычнай Вількаміршчыны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Ўцяна ўтварылася ад гоцкага імя Utina або Udin[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уцяна — адзін з найбольш старажытных гарадоў Летувы. Паводле легенды горад заснаваў жамойцкі князь Уцяніс. Першыя згадкі аб горадзе датуюцца 1261 годам. У 1416 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл. Герб і гарадзкія правы Ўцяна атрымала ў 1599 годзе. У 1655 годзе горад часова быў захоплены маскоўскім войскам.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Уцяна бала значна зруйнаваная падчас напалеонаўскай вайны 1812 году. У часы паўстаньняў 1830 і 1863—1864 гадоў. У ХІХ стагодзьдзі праз горад прайшла дарога Варшава — Санкт-Пецярбург, і з гэтага часу пачалося хуткае разьвіцьцё Ўцяны. Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР тут дзейнічалі летувіскія партызаны. У часы СССР значнае разьвіцьцё атрымала прамысловасьць гораду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.