Араны
Араны лац. Arany | |||||
лет. Varėna | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1413 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Аранскі | ||||
Плошча: | 11,7 км² | ||||
Вышыня: | 136 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 10 106 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 863,76 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-65001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°13′0″ пн. ш. 24°34′0″ у. д. / 54.21667° пн. ш. 24.56667° у. д.Каардынаты: 54°13′0″ пн. ш. 24°34′0″ у. д. / 54.21667° пн. ш. 24.56667° у. д. | ||||
Араны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Ара́ны (лет. Varėna) — места ў Летуве, пры ўтоку ракі Араны ў Мерачанку. Адміністрацыйны цэнтар Аранскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2010 год — 10 106 чалавек. Знаходзяцца за 81 км ад Вільні; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Горадня.
Араны — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Араны (Вараны) утварылася ад германскага імя Varin, Werino[1]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Аран (Aran)[2].
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Араны ўтварыўся ад той жа асновы, што і беларускае слова «араць»[3].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: писан у Воранех… писан у Ворянех (12, 18 і 21 верасьня 1499 году)[4]; у дворе нашомъ в Оранехъ… у дворе нашомъ, у Оранехъ (21 кастрычніка 1546 году)[5][6]; у Воранях… у Воранех (27 верасьня 1547 году)[7]; dóbr naszych… Orany nazwanych, w woj. trockim leżących (16 траўня 1662 году)[8].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Араны датуецца 1413 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва. Тут знаходзіўся двор вялікі князёў.
У XVI стагодзьдзі Араны атрымалі статус мястэчка і сталі цэнтрам нягродавага староства, якое доўгі час знаходзілася ў трыманьні Бжастоўскіх. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Аранах працавала майстэрня з вырабу гульнявых картаў[9].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Алькенікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 1862 годзе за 4 км ад мястэчка Аранаў, на месцы сучаснага места збудавалі аднайменную станцыю Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі. Каля 1886 году ў мястэчку было 120 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Араны занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Араны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[10]. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году савецкія войскі занялі Араны, а ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1946 годзе Араны атрымалі статус места, з 1950 году — цэнтар раёну. У 1969 годзе Араны атрымалі мескі герб, але з 1970 году яго забаранілі савецкія ўлады (адноўлены ў 1994 годзе). У 1980 годзе вёску Старыя Араны (колішняе мястэчка) улучылі ў склад места. У 1990-я гады ўлады Летувы далучылі Араны да афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: ~1886 год — 903 чал. (446 муж. і 457 жан.), зь іх 657 каталікоў, 11 праваслаўных, 231 юдэй і 4 мусульманіны[11]
- XX стагодзьдзе: 1969 год — 4 тыс. чал.[12]; 1990 год — 12,6 тыс. чал.[13]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 10 845 чал.; 2010 год — 10 106 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1933)
- Магіла польскіх жаўнераў, якія загінулі ў 1920 г.
- Могілкі каталіцкія
- Чыгуначная станцыя
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
-
Адміністрацыя места
-
Драўляныя скульптуры
-
Вуліца места
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалоюс Чурлёніс (1875—1911) — летувіскі кампазытар, мастак, дырыгент і культурны дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 137.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 271.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 217—219.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 29 (1546—1547). — Vilnius, 2016. P. 69.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 49 (1566—1572). — Vilnius, 2014. P. 68.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 29 (1546—1547). — Vilnius, 2016. P. 137.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 367.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 36.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Krzywicki J. Orany // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 571.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|