Перайсьці да зьместу

Куршаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Куршаны
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Шавельскі
Першыя згадкі ХVІ стагодзьдзе
Горад з 1947
Геаграфія
Плошча 11,92 км²
Вышыня НУМ 105 м і 109 м
Часавы пас
Каардынаты 56°00′ пн. ш. 22°57′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 11 175 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 841
Паштовы індэкс 81001
Сайт kursenai.lt
Куршаны на мапе Летувы
Куршаны
Куршаны
Куршаны

Курша́ны (па-летувіску: Kuršėnai) — горад у паўночнай Летуве, у Шавельскім павеце. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 14,1 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца за 23 км ад Шаўляў. Куршаны адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Праз горад цячэ рака Вэнта. Злучаны аўтамабільнымі дарогамі з Шаўлямі, Палангай, Мажэйкамі. Праз Куршаны праходзяць дзьве чыгуначныя лініі: Шаўлі — Крэтынга і Шаўлі — Мажэйкі.

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў ХVІ стагодзьдзі, калі тут разьмяшчаўся двор вялікіх князёў літоўскіх. У 1523 годзе тут быў пабудаваны першы драўляны касьцёл. У 1564 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падараваў Куршаны Зяновічам, але потым яны перайшлі ва ўласнасьць Пацаў, якія прадалі Куршаны Грушэўскім. Грушэўскія валодалі Куршанамі да Другой сусьветнай вайны. Апошні ўладар быў забіты гітлераўцамі ў Майданэку. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай Куршаны трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Хуткае разьвіцьцё паселішча пачалося ў ХІХ стагодзьдзі, калі праз Куршаны прайшла Лібава-Роменская чыгунка.

У 1920 годзе Куршаны ўвайшлі ў склад Летувіскай Рэспублікі, але ў 1940 годзе апынуліся ў складзе СССР. Статус гораду Куршаны атрымалі ў 1947 годзе, а з 1962 году сталі раённым цэнтрам.

Гістарычна Куршаны ніколі не валодалі гербам, сучасны герб быў зацьверджаны 24 кастрычніка 1994 году.