Акмяны
| Акмяны | |||||
| Населены пункт | |||||
Касьцёл Сьвятога Крыжа | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Шавельскі | ||||
| Раён | Акмянскі | ||||
| Першыя згадкі | 1511 | ||||
| Магдэбурскае права | 13 чэрвеня 1792 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Ёнас Катаўскіс | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 73 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 56°14′50″ пн. ш. 22°45′10″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 2602 чал. (2010) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 686 | ||||
| Паштовы індэкс | LT-85022 | ||||
| Сайт | akmene.lt (лет.) | ||||
| Акмяны на мапе Летувы Акмяны | |||||
Акмя́ны (па-летувіску: Akmenė) — места ў Акмянскім раёне Шавельскага павету Летувы, на рацэ Дабікіне. Насельніцтва на 2010 год — 2602 чал.
Знаходзіцца на поўначы краіны, за 7,5 км ад чыгуначнай станцыі Акмяны (на лініі Шаўлі — Мажэйкі). Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўспамін пра Акмяны датуецца 1511 годам, вядомыя як двор жамойцкага старосты С. Я. Кезгайлы[1]. Адносіліся да жамойцкага павету Вялікія Дырвяны. 14 верасьня 1531 году вялікі князь Жыгімонт Стары даў дырвянскаму цівуну Я. Станкевічу-Білевічу прывілей на заснаваньне ў Акмянах мястэчка з правам праводзіць таргі і трымаць корчмы. У 1596 годзе каралева Ганна Ягелонка заснавала ў Акмянах драўляны касьцёл са школай. Да 1717 году зьяўляліся цэнтрам нягродавага староства.

13 чэрвеня 1792 году атрымалі Магдэбурскае права. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі[1].
У найноўшай гісторыі Акмяны атрымалі вядомасьць пасьля таго, як тут выявілі вялікія радовішчы вапняку і гліны. У 1947 годзе ў Акмянах пачалося будаўніцтва найбуйнешага цэмэнтавага комплексу ў прыбалтыйскіх рэспубліках СССР. У 1950—1962 гадох цэнтар Акмянскага раёну, перанесенага пазьней у Новыя Акмяны.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Крыжа (1912)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Акмяны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 18
- ↑ Okmiany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 425
- ↑ Акмяне // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Акмяне // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Okmiany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 425
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Акмяны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў