Новы Двор (Сакольскі павет)
Новы Двор лац. Novy Dvor | |||||
польск. Nowy Dwór | |||||
![]() Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сакольскі | ||||
Гміна: | Новы Двор | ||||
Войт: | Казімер Богуш | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | (+48) 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-205 | ||||
Нумарны знак: | BSK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′52″ пн. ш. 23°32′37″ у. д. / 53.63111° пн. ш. 23.54361° у. д.Каардынаты: 53°37′52″ пн. ш. 23°32′37″ у. д. / 53.63111° пн. ш. 23.54361° у. д. | ||||
Новы Двор на мапе Польшчы ![]() ![]() Новы Двор | |||||
![]() |
Но́вы Двор (польск. Nowy Dwór) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бобры. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2012 год — 625 чалавек. Знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Саколкі, за 63 км на поўнач ад Беластоку.
Новы Двор — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Новы Двор заснавалі ў XV ст. як каралеўскі сталовы маёнтак Гарадзенскай эканоміі. Ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. Паводле паданьня, у 1513 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны Сфорца тут збудавалі першы касьцёл.
12 жніўня 1579 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Новаму Двару Магдэбурскае права і герб: у срэбным полі залаты леў на чырвоным муры[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце Гарадзенскай губэрні.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Новы Двор занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Новы Двор апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У 1934 годзе статус паселішча панізілі да вёскі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Новы Двор акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Новы Двор увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Кузьніцу Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1955 годзе ў Новым Двары збудавалі мураваную царкву.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: ~1886 год — 1083 чал., зь іх 445 каталікоў, 38 праваслаўных і 438 юдэяў[3]
- XXI стагодзьдзе: 2012 год — 625 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1547, 1877—1878)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
- Царква Сьвятога Мікалая (1955)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станіслаў Грынкевіч (1902—1945) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч
- Францішак Грынкевіч (1884—1933) — беларускі каталіцкі дзяяч
- Янка Чарапук (пс. Змагар; 1896—1957) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 207.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 13.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|