Перайсьці да зьместу

Мікалоюс Чурлёніс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалоюс Канстантынас Чурлёніс
Mikalojus Konstantinas Čiurlionis
Фота М. К. Чурлёніса
Дата нараджэньня 22 верасьня 1875
Месца нараджэньня Араны, Віленская губэрня
Дата сьмерці 10 красавіка 1911 (35 гадоў)
Месца сьмерці Пусьцельнік Мінскі (каля Варшавы)
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Месца вучобы
Прафэсія мастак, кампазытар
Навуковая сфэра малярства
Гады дзейнасьці 1900—1911
Жанры клясычная музыка
Дзеці Данута Кімантайце-Чурлёнене[d]
Сайт ciurlionis.eu (лет.)​ (анг.)​ (рас.)

Мікало́юс Кантанты́нас Чурлё́ніс (па-летувіску: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis; 22 верасьня 1875, Араны — 10 красавіка 1911, Пусьцельнік-Мінскі, цяпер Польшча) — летувіскі мастак і кампазытар; пачынальнік прафэсійнай летувіскай музыкі, які пашырыў сваёй творчасьцю межы нацыянальнай і сусьветнай культуры.

Верш «Саната» на беларускую мову пераклаў Алесь Разанаў[1].

Музычная творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар першых летувіскіх сымфанічных паэмаў «У лесе» (1900—1901) і «Мора» (1903—1907), увэртуры «Кястуціс» (1902), кантаты для хору і сымфанічнага аркестру «De profundis» (1899), струннага квартэту, твораў для хору а капэла на тэксты псалмоў. Запісаў і апрацаваў звыш 60 летувіскіх народных песень. Склаў больш за 200 твораў для фартэпіяна (прэлюдыі, варыяцыі, «пэйзажы», творы для струннага квартэту і аргана).

Мастацкая творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаў каля 300 твораў у духу мадэрна і ар нуво, якія ўтрымліваюць уплыў сымбалізму і элемэнты народнага дэкаратыўна-дастасоўнага мастацтва, цытаты і рэмінісцэнцыі зь японскай, эгіпецкай, індыйскай культур і імкненьне да сынтэзу мастацтваў і пошукаў аналёгіяў паміж музыкай і выяўленчым мастацтвам. Апошняй тым больш адбілася ў такіх творах, як «Саната сонца», «Саната вясны» (1907), «Саната мора», «Саната зорак» (1908). Ствараў сымбалічна-абагульненыя творы, якія пераносяць назіральніка ў сьвет казкі (трыптых «Казка», цыкаль «Казка каралёў»; 1907), космаганічных і астральных мітаў (цыклі «Стварэньне сусьвету», 19041906, «Знакі Задыяку», 1907), народных уяўленьняў (цыклі «Вясна», «Зіма», 1907; «Жамайскія крыжы», «1909»).

Надмагільле Чурлёніса на могілках Росы

Вялікая колькасьць твораў былі згубленыя, некаторыя месьцяцца ў Ковенскім мастацкім музэі імя Чурлёніса.

  1. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]