Янішкі (горад)
| Янішкі лет. Летувы | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Шавельскі | ||||
| Першыя згадкі | 1526 | ||||
| Горад з | 1616 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 8,34 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 60 м і 51 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 56°14′20″ пн. ш. 23°36′50″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 8757 чал. (2017) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | LT-84001 | ||||
| Сайт | joniskis.lt | ||||
| Янішкі на мапе Летувы Янішкі | |||||
Яні́шкі (па-летувіску: Joniškis) — горад у паўночнай Летуве, за 14 км ад мяжы з Латвіяй. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Янішкаўскага раёну Шавельскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 9 тыс. чалавек. Янішкі адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У гістарычных крыніцах паселішча ўпершыню ўзгадваецца ў 1526 годзе, калі віленскі біскуп Ян, загадаў пабудаваць у адным з паселішчаў аўкштоцкіх паганцаў касьцёл і ўтварыць прыход. Ад імя біскупа і пайшла назва паселішча. Вялікі князь Жыгімонт Ваза 4 ліпеня 1616 году дараваў Янішкам магдэбурскае права і герб.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Янішкі трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя праз горад прайшла шаша Рыга — Тыльзыт.
У Янішках, да Другой сусьветнай вайны, жыло шмат габрэяў. Дзейнічала габрэйская школа і тры сынагогі. Большасьць габрэяў была забітая падчас вайны.
З 1950 году Янішкі сталі раённым цэнтрам.