Шылэле
| Шылэле | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Таўроскі | ||||
| Першыя згадкі | XVІ стагодзьдзе | ||||
| Горад з | 1952 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 3,5 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 100 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°29′30″ пн. ш. 22°10′40″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 4917 чал. (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 449 | ||||
| Паштовы індэкс | LT-75136 | ||||
| Сайт | silale.lt | ||||
| Шылэле на мапе Летувы Шылэле | |||||
Шылэ́ле (па-летувіску: Šilalė) — горад на захадзе Летувы, знаходзіцца ў Таўроскім павеце, за 30 км на поўнач ад Таўрогаў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Насельніцтва налічвае каля 5 тыс. чалавек. Назва мае паходжаньне ад летувіскага слова «лясок».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню паселішча ўзгадваецца ў пачатку XVI стагодзьдзя. З 1522 году тут праходзілі кірмашы, у 1533 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл (згарэў у 1769 годзе). У 1660 годзе Шылэле атрымалі гандлёвы прывілей. У XVIII—ХІХ стагодзьдзях паселішча належала Пілсудзкім і Білевічам.
У канцы ХІХ стагодзьдзя ў паселішчы дзейнічала пошта, млын, аптэка, лютэранская і народная школы. У 1916 годзе пажарам была зьнішчана большасьць пабудоваў. У 1919 годзе Шылеле апынуўся ў складзе Летувіскай Рэспублікі. У 1940 годзе трапіў у склад СССР. Пасьля Другой сусьветнай вайны Шылэле ў 1952 годзе атрымаў гарадзкія правы, а герб у 2001 годзе.