Васількаў
| Васількаў лац. Vasilkaŭ польск. Wasilków | |||||
| Населены пункт | |||||
Рынак | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||||
| Павет | Беластоцкі | ||||
| Гміна | Васількаў | ||||
| Першыя згадкі | 1566 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 28,15 км² | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 53°12′18″ пн. ш. 23°12′16″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 8751 чал. (2005) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 85 | ||||
| Паштовы індэкс | 16-010 | ||||
| Нумарны знак | BIA | ||||
| Сайт | www.wasilkow.pl | ||||
| Васількаў на мапе Польшчы Васількаў | |||||
Васількаў (польск. Wasilków) — места ў Польшчы, на правым беразе ракі Супрасьлі. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 9 км на поўнач ад Беластоку; на аўтамабільнай дарозе №19 Кузьніца — Беласток — Жэшаў. Чыгуначная станцыя на лініі №6 Зялёнка — Кузьніца.
Васількаў — магдэбурскае места на мяжы гістарычных Гарадзеншчыны (частка Троччыны) і Падляшша, на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле легенды, сваю назву места атрымала ў гонар галіцкага князя Васількі Раманавіча, які на месцы першых селішчаў у пушчы збудаваў умацаваны дзядзінец.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
13 верасьня 1282 году ў гэтых мясьцінах адбылася бітва паміж ятвягамі і войскам Трайдзеня. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Васількаў датуецца 8 сьнежня 1566 году, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў яму Магдэбурскае права і герб: у чырвоным полі галава лося з залатымі рогамі[1]. Згодна з гэтым дакумэнтам места заснаваў староста мельніцкі і мсьцібаўскі Рыгор Валовіч:
| ...асадзіў тут ку пажытку скарбу нашага гаспадарскага места ў пушчы нашай Гарадзенскай Васількаў | ||
У XVI ст. у Васількаве знаходзілася рэзыдэнцыя кашталяна падляскага. У 1567 годзе ў Васількаве збудавалі першы драўляны касьцёл. У 1612 годзе празь места дарогаю ў Вялікае Княства Літоўскае праязджала каралева і вялікая княгіня Канстанцыя, жонка Жыгімонта Вазы. Пад 1669 годам ўпершыню ўпамінаецца тутэйшая царква.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Васількаў апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй — у Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. У гэты час тут было 212 будынкаў. У 1839 годзе на загад маскоўскага гаспадара Мікалай I царкву ў Васількаве адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі.
У 1842 годзе Васількаў увайшоў у склад Гарадзенскай губэрні. На 1860 год тут быў 201 будынак, дзеялі 2 царквы. 5 траўня 1895 году пажар зьнішчыў палову места. У канцы XIX ст. у Васількаве было 508 будынкаў, зь якіх 2 мураваныя, дзеялі касьцёл, царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 51 крама і адзін склад. Рамесьнікаў у месьце — 267 майстроў, 89 работнікаў і 30 вучняў. Жыхары прадмесьцяў — Сухоні, Варашыліна, Волькі — займаліся агародніцтвам, дробным гандлем і промысламі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Васількаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Васількаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Васількаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Васількаў акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Васількаў увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З 27 чэрвеня 1941 да 20 верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Васількаў Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1650 год — 0,5 тыс. чал.
- XVIII стагодзьдзе: 1772 год — 1,5 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1807 год — 667 чал.; 1846 год — 1,9 тыс. чал.; 1857 год — 1413 чал.; 1860 год — 1381 чал., зь іх 817 каталікоў, 65 праваслаўных, 19 эвангелістаў і 480 юдэяў[3]; 1877 год — 1,5 тыс. чал.; 1880 год — 3,9 тыс. чал.; 1891 год — 3335 чал. (1710 муж. і 1625 жан.), зь іх 1457 каталікоў, 675 праваслаўных, 49 эвангелістаў і 1154 юдэі; 1897 год — 3880 чал. (1859 муж. и 2021 жан.), зь іх 2335 беларусаў, 25 расейцаў, 9 палякаў, 40 немцаў і 1463 жыды[4]; 1899 год — 4,8 тыс. чал.
- XIX стагодзьдзе: 1910 год — 5,3 тыс. чал.; 1921 год — 3,9 тыс. чал.; 1931 год — 4,8 тыс. чал.; 1937 год — 5,1 тыс. чал.; 1939 год — 5,5 тыс. чал.; 1946 год — 3,9 тыс. чал.; 1956 год — 3,6 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,8 тыс. чал.[5]; 31 сьнежня 2008 году 9440 чал..[6]
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Перамяненьня Пана (1880—1883)
- Могілкі: старыя каталіцкія, юдэйскія
- Санктуарыюм Маці Божай Балеснай (1949)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1853; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Васількава
- Царква-мураўёўка
- Касьцёл Перамяненьня Пана
- Касьцёл, інтэр’ер
- Санктуарыюм
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 128.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 129.
- ↑ Перепись 1897 года. Васильков, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
- ↑ Васількаў. Афіцыйны партал места
- ↑ Зьвесткі Галоўнага Статыстычнага Ўрада Польшчы, Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym (Stan w dniu 31 XII 2008 r.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||