Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Летувіская ССР
Lietuvos Tarybų Socialistinė Respublika
Сьцяг Летувіскай ССР Герб Летувіскай ССР
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: па-летувіску: Visų šalių proletarai, vienykitės!
Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!
Дзяржаўны гімн
«Гімн Летувіскай ССР»
Месцазнаходжаньне Летувіскай ССР
Афіцыйная мова расейская, летувіская
Сталіца Вільня
Найбуйнейшы горад Вільня
Форма кіраваньня
Старшыня ВС ЛССР
савецкая дэмакратыя
Юстын Палецкі (1940—1967)
Вітаўт Ландбэрг (1990)
Плошча
 • агульная
11 месца ў сьвеце
66,2 км²
Насельніцтва
 • агульнае

3 689 779
Валюта Савецкі рубель
Часавы пас +2
Незалежнасьць 11 сакавіка 1990

Летувіская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[a] (коратка ЛССР, або Летувіская ССР)[b] — саюзная рэспубліка на паўночным захадзе СССР, на беразе Балтыйскага мора. Плошча ЛССР 65,2 тыс. км².

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва ў савецкіх беларускамоўных крыніцах мела:

  1. Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
  2. Літва

Пазьней пасьля распаду СССР у 1990-я гады слова Літва[1] і Літоўскі пачалі аспрэчваць, бо тая назва не адносілася да назвы зямлі Жамойці. Для назвы краіны была запазычына назва Летува́, а для прыметніка запазычылі слова летуві́скі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва па стане на 1985 год — 3 570 000 чал., зь іх мяшчан 66%. летувісаў у ЛССР было 2 712 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, палякі, беларусы і інш.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіская ССР ня мела абласьцёў, бо была невялікая па памеры. Яна дзялілася на 44 раёнаў. ЛССР мела 92 местаў, 22 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

Сталіца Летувіскае ССР — Вільня.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіская ССР мела раўнінную паверхню, на захадзе і ўсходзе — халмы. Надвор’е прыморскае на захадзе і паступова на ўсход станавілася зямным[c]. Сярэдняя тэмпэратура студзеня — –5 градусаў, ліпеня — 17 градусаў. Ападкаў да 630 мм у год.

Асноўная рака — Нёман, суднаходны. Мноства азёраў.

Землі балотныя, дзярновыя, пясок і гліна.

Лясы мяшаныя і займалі больш за 1/4 зямлі ЛССР. Запаведнікі: Летувіскі народны сад.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Летувы

Утварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1940 году ўрад Летувіскай Рэспублікі быў скінуты, а 21 ліпеня 1940 абвясьцілі аб стварэньні Летувіскае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі, а ў той жа дзень Эстонія стала Эстонскаю ССР. З 3 жніўня 1940 году ЛССР у складзе СССР.

Нямецкая ўлада (1941—1944)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 1941 году землі ЛССР былі захопленыя немцамі.

Савецкая ўлада (1944—1990)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чэрвеня 1944 па студзень 1945 гадоў савецкае войска выбіла немцаў з усіх земляў ЛССР. Улада краіны саветаў цягнулася да 1990 году.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіская ССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1965)
  • Кастрычніцкае рэвалюцыі (1980)
  • Дружбы народаў (1972)

Кампартыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуністычная партыя Летувы (коратка КПЛ) пачынае сваю дзейнасьць у 1918 годзе.

На 1 студзеня 1986 году КПЛ мела 189 834 членаў і 7 440 кандыдатаў членаў партыі. 1 904 200 членаў рабочых саюзаў, 518 119 членаў камсамолу.

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад уладаю бальшавікоў ЛССР пераўтварылася зь сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб ЛССР перавысіў 1940-ы год у 70 разоў. Найважнейшыя галіны прамысловасьці:

  • машынабудаўніцтва
  • станкабудаваньне
  • прыборабудаваньне
  • суднабудаваньне
  • хімічная
  • нафтахімічная
  • лёгкая
  • электра-тэхнічная
  • энэргетычная
  • радыёэлектроніка
  • вытворчасьць сродкаў сувязі
  • перавозкі
  • сельская гаспадарка

Меліся вытворчасьць нафтахімічная пераапрацоўка ў Мажэйках. Існавала машынабудаваньне (станкабудаваньне, прыборабудаваньне), электронная тэхніка, суднабудаваньне (Клайпэда, Коўна, Вільня і інш.). Была хімічная галіна прамысловасьці (серны квас, угнаеньні, хімічнае валакно, лекі і інш.). Існавала вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў і лёгкая прамысловасьць (трыкатаж, баваўняна-папяровая і інш.), хімічнага валакна, лякавая і хіміка-лекавыя галіны, побытавая хімія. Была разьвітая папяровая, дзераваапрацоўчая, лёгкая прамысловасьць і вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў. Галоўная галіны харчовае прамысловасьці:

  • мяса-малочная
  • масларобная
  • рыбная

Мастацкая самадзейнасьць ў ЛССР была прадстаўленая вырабамі з скуры, бурштыну, разьба па дзераву, вышываньне.

Вытворчасьць электраэнэргіі (на 1984 год) 16,9 млрд кВт/г. Найвялікшыя гідраэлектрастанцыі — Летувіская ГРЭС, Ковенская ГЭС. Была Ігналінская АЭС.

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальная вытворчасьць Летувіскае ССР у сельскае гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 2,4 разы ў параўнаньні з 1940 годам. Сельская гаспадарка ЛССР мела разьвітую малочна-мясную жывёлагадоўлю, мясную сьвінагадоўлю і птушкагадоўлю. ЛССР мела добрае жніво ільна, цукровых буракоў, бульбы, агародніцы. У 1984 годзе было 737 калгасаў і 311 саўгасаў. Сеялі зернавыя (ячмень, жыта, пшаніца), кармавыя і тэхнічныя расьліны (лён, цукровы бурак).

Пагалоўе буйнога рагатага скату было па стане на 1 студзеня 1985 году 2 500, сьвіньняў 2 706 галоў. У ЛССР было пчалярства, авечкагадоўля, зьверагадоўля. Была добрая й вялікая рыбалоўная галіна прамысловасьці ў месьце Клайпэда.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летувіская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 2,01 тыс. км, а для караблёў — 628 км (1984) унутраных рэкаў1.

Суднаходзтва мелася па Нёмане. Марская прыстань — Клайпеда, мела міжнароднае значэньне.

Навука, асьвета і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1984 годзе ЛССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 806 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 12 ВНУ было 65,3 тыс. послухаў, у 66 сярэдніх навучальных установах 61,1 тыс. послухаў.

У ЛССР была свая асобная Акадэмі навукаў, якая была заснаваная ў 1941 годзе.

Было 11 тэатраў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 10 000 насельнікаў ЛССР было 42,4 лекараў.

Курортамі былі: Друскенікі, Паланга і інш.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Па-беларуску ў СССР пісалі: «Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка», або коратка «Літоўская ССР»
  2. ^ Па-летувіску: «Летувос Тарібу Соціалістіне Рэспубліка»
  3. ^ Або па-іншаму: «кантынэнтальнае надвор’е»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]