Вярзбалаў
| Вярзбалаў лет. Virbalis | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Мар’ямпальскі | ||
| Раён | Ваўкавішкаўскі | ||
| Першыя згадкі | XVI стагодзьдзе | ||
| Магдэбурскае права | 1593 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 79 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°37′30″ пн. ш. 22°49′20″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 1205 чал. (2010) | ||
| Афіцыйная мова | летувіская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | LT-70061 | ||
| Вярзбалаў на мапе Летувы Вярзбалаў | |||
Вярзба́лаў (лет. Virbalis, пачатковая назва: Но́вая Во́ля) — горад у Летуве, у даліне ракі Шырвінты. Цэнтар староства Ваўкавішкаўскага раёну Мар’ямпальскага павету. Насельніцтва на 2020 год — 895 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У навакольлі будучага Вярзбалава першыя паселішчы пачалі зьяўляцца ў 1422 годзе. Першыя згадкі пра Вярзбалаў датуюцца 1529 годам, калі ён быў пералічаны ў сьпісе паселішчаў Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час паселішча мела назву Новая Воля. На 1561 год у мястэчку, сярод іншых, існавалі вуліцы Літоўская і Пруская[1]. У 1593 годзе Вярзбалаў атрымаў Магдэбурскае права.
Па падзелах Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Хуткае разьвіцьцё Вярзбалава пачалося пасьля 1860 году, калі празь яго прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург.
У 1993 годзе быў зацьверджаны сучасны герб гораду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 637, 639.