Перайсьці да зьместу

Сяды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяды
Населены пункт
Цэнтар гораду
Цэнтар гораду
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Цельшыцкі
Раён Мажэйкаўскі
Першыя згадкі ХІІІ стагодзьдзе
Горад з 1950
Магдэбурскае права 1780
Геаграфія
Вышыня НУМ 129 м
Часавы пас
Каардынаты 56°10′ пн. ш. 22°06′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1161 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LT-89051
Сяды на мапе Летувы
Сяды
Сяды
Сяды

Сяды (па-летувіску: Seda) — горад у паўночнай Летуве, у Мажэйкаўскім раёне Цельшыцкага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,2 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Горад аддалены ад Мажэек на 24 км на паўднёвы ўсход.

Упершыню Сяды ўзгадваюцца ў гістарычных крыніцах у XIIІ стагодзьдзі. З ХV стагодзьдзя каля гораду праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам. У 1655 годзе Сяды атрымалі прывілей на правядзеньне кірмашоў. Паселішча хутка разьвівалася, таму што мела важнае гандлёвае значэньне на шляху паміж Лівоніяй і Жамойцю. У 1780 годзе Сяды атрымалі Магдэбурскае права. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Сяды трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Пасьля паўстаньня 1831 году, паселішча было канфіскаванае ў іх гаспадароў Сапегаў і стала дзяржаўным уладаньнем. У 1950 годзе Сяды паўторна атрымалі гарадзкія правы.