Перайсьці да зьместу

Карыцін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карыцін
лац. Karycin
польск. Korycin
Агульны выгляд, удалечыні касьцёл
Агульны выгляд, удалечыні касьцёл
Герб Карыціна


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Гміна: Карыцін
Насельніцтва: 530 чал. (2006)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-140
Нумарны знак: BSK
Геаграфічныя каардынаты: 53°26′42.47″ пн. ш. 23°5′26.48″ у. д. / 53.4451306° пн. ш. 23.0906889° у. д. / 53.4451306; 23.0906889Каардынаты: 53°26′42.47″ пн. ш. 23°5′26.48″ у. д. / 53.4451306° пн. ш. 23.0906889° у. д. / 53.4451306; 23.0906889
Карыцін на мапе Польшчы
Карыцін
Карыцін
Карыцін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Карыцін (польск. Korycin) — вёска ў Польшчы, на рацэ Кумялцы. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 530 чалавек. Знаходзіцца за 39 км на захад ад Саколкі, за 44 км на поўнач ад Беластоку.

Карыцін — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Стары касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаецца ў XVI ст. пад назвай Дуброўка як вёска Комельскага ключу Сакольскага лясьніцтва. У 1571 годзе тут збудавалі касьцёл. Вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

15 студзеня 1671 году кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі надаў Карыціну мескія правы паводле Холмскага права (пацьверджаны 21 студзеня 1677 году каралём і вялікім князем Янам Казімерам). Згодна з прывілеем жыхары мястэчка таксама атрымалі права на два бясмытныя кірмашы ўвосень і ўвесну на дзень Сьвятога Крыжа. У 1661 году тут збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Карыцін апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, места апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. 20 лютага 1875 году зьявіўся праект мескага гербу: у чырвоны полі залаты нарог, з абодвух бакоў якога такія ж каласы[1].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Карыцін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карыцін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Карыцін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Карыцін акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Карыцін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Карыцін Польскай Народнай Рэспубліцы.

  • XIX стагодзьдзе: ~1883 год — 631 чал. (258 муж. і 373 жан.), зь іх 169 каталікоў, 1 праваслаўны і 461 юдэяў[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 530 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Адшуканьня і Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (1899—1905)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 168.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 425.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]