Перайсьці да зьместу

Рэтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэтаў
лет. Rietavas
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Цельшыцкі
Першыя згадкі 1253
Горад з 1792
Геаграфія
Вышыня НУМ 106 м
Часавы пас
Каардынаты 55°43′30″ пн. ш. 21°55′40″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 3308 чал. (2017)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LT-90018
Сайт rietavas.lt
Рэтаў на мапе Летувы
Рэтаў
Рэтаў
Рэтаў

Рэ́таў (па-летувіску: Rietavas) — горад у заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рэтаўскага раёну Цельшыцкага павету. Насельніцтва налічвае каля 4 тыс. чалавек. Рэтаў адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Праз горад цячэ рака Юра.

Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1253 году, калі Рэтаў зьяўляўся цэнтрам староства Жмудзкага княства і ўваходзіў у склад каронных старостваў вялікіх князёў літоўскіх. З канца XVI да XVIII стагодзьдзя горадам валодалі Сапегі. У XVIII стагодзьдзі Рэтаў быў прададзены Тадэўшу Францішку Агінскаму. У 1792 годзе Рэтаў атрымаў магдэбурскае права і ўласны герб. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай Рэтаў увайшоў у склад Расейскай імпэрыі.

Падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў у горадзе выраблялася зброя і амуніцыя для паўстанцаў. У 1859 годзе Агінскія адчынілі тут сельскагаспадарчую школу. Потым была пабудавана фабрыка па вырабе сельскагаспадарчых машынаў, адбываліся сельскагаспадарчыя выставы. У 1875 годзе ў Рэтаве была адчынена мужчынская школа, а ў 1892 годзе тут пачала дзейнічаць першая ў Жамойці электрастанцыя і тэлефонная лінія.

Уладар Рэтава князь Багдан Міхал Агінскі памёр бязьдзетным у 1909 годзе, і горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасьць. У 1919 годзе Рэтаў быў далучаны да Летувіскай Рэспублікі, а ў 1940 годзе да СССР.

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў Рэтаве была адкрытая сельскагаспадарчая школа.