Янішкеле
| Янішкеле | |||||
| лет. Joniškėlis | |||||
| |||||
| Першыя згадкі: | 1685 | ||||
| Горад з: | 1736 | ||||
| Краіна: | Летува | ||||
| Павет: | Панявескі | ||||
| Раён: | Посвальскі | ||||
| Плошча: | 2,36 км² | ||||
| Вышыня: | 85 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2010) | |||||
| колькасьць: | 1383 чал. | ||||
| шчыльнасьць: | 586,02 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | 451 | ||||
| Паштовы індэкс: | LT-39305 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 56°1′30″ пн. ш. 24°10′10″ у. д. / 56.025° пн. ш. 24.16944° у. д.Каардынаты: 56°1′30″ пн. ш. 24°10′10″ у. д. / 56.025° пн. ш. 24.16944° у. д. | ||||
Янішкеле на мапе Летувы Янішкеле | |||||
| https://www.joniskelis.lt/ | |||||
Янішкеле (па-летувіску: Joniškėlis) — горад у паўночнай Летуве, знаходзіцца ў Посвальскім раёне Панявескага павету за 17 км ад Посвалю. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,4 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гістарычных крыніцах упершыню Янішкеле ўзгадваюцца з 1685 году. У 1736 годзе Янішкеле атрымалі гарадзкія правы. З XVII стагодзьдзя да Другой сусьветнай вайны горад належаў сям’і Карпаў. Яны стварылі тут буйны архіў, які, аднак, быў разрабаваны падчас Першай сусьветнай вайны. У 1894 годзе ў маёнтку Карпаў працаваў эканомам Габрыель Ландсбергіс-Жэмкалніс, летувіскі драматург і дзед Вітаўтаса Ландсбергіса.
Рэзыдэнцыя Карпаў (18 будынкаў), зьяўляецца найбуйнейшым і найлепей захаваным помнікам архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Летуве. Яна была пабудаваная ў 1763 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны тут знаходзілася сярэдняя школа, цяпер гэта прыватная ўласнасьць. Пабудовы акружаныя паркам. Да парку прымыкае рака Мажупа, а да рэзыдэнцыі вядзе ліпавая алея.
28 лютага 2005 году Янішкеле атрымалі герб[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Янішкеле — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў