Янаў (Падляскае ваяводзтва)
Янаў | |
Janów | |
![]() Агульны выгляд | |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сакольскі |
Гміна: | Янаў |
Тэлефонны код: | +48 85 |
Аўтамабільны код: | BSK |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°28′2.38″ пн. ш. 23°13′49.21″ у. д. / 53.4673278° пн. ш. 23.2303361° у. д.Каардынаты: 53°28′2.38″ пн. ш. 23°13′49.21″ у. д. / 53.4673278° пн. ш. 23.2303361° у. д. |
Янаў на мапе Польшчы ![]() ![]() Янаў |
Янаў (польск. Janów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Кумялцы. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 21 км на на захад ад Саколкі, за 39 км на поўнач ад Беластоку.
Янаў — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Перад 1715 годам Янаў стаў мястэчкам. У гэты час ён знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў і ўваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1724 годзе Тэадора Сапега з роду Солтанаў збудавала ў Янаве драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Янаў апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі.
У 1860-я гады ў Янаве было 109 будынкаў (зь іх 9 мураваных), дзейнічаў касьцёл, працавалі 2 прамысловыя прадпрыемствы. У канцы XIX ст. — 321 будынак (21 мураваны). 20 кастрычніка 1868 году зьявіўся праект мескага гербу: у зялёным полі залаты серп, на краях тарчы чатыры залатыя трылісьнікі[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Янаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Янаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Янаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Янаў акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Янаў увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Янаў Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 1534 чал., зь іх 528 каталікоў, 3 праваслаўныя, 997 юдэяў і 3 мусульманіны[3]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1509 чал.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1899—1904)
- Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 258.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 422.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
|