Трокі
Трокі | |||||
лет. Trakai | |||||
![]() Троцкі астраўны замак | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1337 | ||||
Магдэбурскае права: | XV стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Плошча: | 11,5 км² | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 5266 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 457,91 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-21001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′20″ пн. ш. 24°56′10″ у. д. / 54.63889° пн. ш. 24.93611° у. д.Каардынаты: 54°38′20″ пн. ш. 24°56′10″ у. д. / 54.63889° пн. ш. 24.93611° у. д. | ||||
Трокі на мапе Летувы ![]() ![]() Трокі | |||||
![]() | |||||
http://www.trakai.lt/ |
Тро́кі (лет. Trakai) — места ў Летуве, сярод Троцкіх азёраў. Адміністрацыйны цэнтар Троцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 5266 чалавек. Знаходзяцца за 28 км на захад ад Вільні, за 9 км ад чыгуначнага вузла Ляндварова. Вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя.
Трокі — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся комплекс Новага і Старога замкаў вялікіх князёў літоўскіх, Фарны касьцёл, кляштар дамініканаў і караімская кенэса, помнікі архітэктуры XIV—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тапонім Трокі ўтварыўся ад балцкага trakas — вырубка[1]. Паводле адной з вэрсіяў, назва вёскі Тракеляў на гістарычнай Лідчыне мае зьвязак з Трокамі і перакладаецца як «маленькія Трокі»[2].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Полацкае княства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле паданьня, Трокі ў 1045 годзе заснаваў Яраслаў, сын полацкай князёўны Рагнеды і князя кіеўскага Ўладзімера. Пазьней паселішча разам з замкам стала паляўнічай рэзыдэнцыяй нашчадкаў князёўны Рагнеды[3].
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па сьмерці вялікага князя Гедзіміна (1341 год) Трокі перайшлі да Кейстута, які пачаў менавацца князем троцкім і жамойцкім. Сваю сталіцу ён перанёс на выспу, дзе заснаваў Новыя Трокі. Паступова прыдомак «Новыя» страціўся і за папярэднім паселішчам замацавалася назва Старыя Трокі, а за кейстутавай сталіцай проста — Трокі.
У XIV стагодзьдзі ў Троках збудавалі астраўны і паўастраўны замкі. 2 чэрвеня 1377 году[4] крыжакі спрабавалі ўзяць фартэцыю, але безвынікова. У 1384 годзе вялікі князь Вітаўт, на жаданьне сваёй жонкі Ўльяны, вылучыў тут зямлю манастыру Раства Багародзіцы. Гэты манастыр (у статусе архімандрыі) упамінаецца ў пісьмовых крыніцах да XVIII ст. Пазьней Сапегі збудавалі ў Троках мураваную Юраўскую царкву (існавала ў 1630 годзе). У пачатку XVIII ст. упамінаецца старажытная Траецкай царква, а таксама месцы, дзе стаялі цэрквы Нараджэньня Хрыстова і Сьвятога Мікалая.
У канцы XIV ст. Трокі зазначаюцца ў «Сьпісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх»: «Трокы старыи каменны. А Новые Трокы на езере две стены камены. А вышние древян. А в острове камен». 11 верасьня 1393 году Вітаўт з дапамогаю крыжакоў захапіў замкі і ўтрымліваў іх 2 месяцы. У 1387 годзе Ягайла пацьвердзіў свайму брату Скіргайлу права валодаць Троцкім княствам. Згодна з Востраўскім пагадненьнем 1392 году места перайшло ў склад уладаньняў Вітаўта. У 1402—1403 гадох у Троках пасяліліся 383 радзіны выхадцаў з Крыму — караімаў, а пазьней і крымскіх татараў. У 1405 годзе вялікі князь Вітаўт заснаваў у Старых Троках бэнэдыктынскі кляштар, а ў 1409 годзе ў Новых Троках — касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, якому паводле паданьня перадаў цудоўны абраз, падарунак імпэратара бізантыйскага Мануіла II Палеалога[5].
У 1413 годзе Трокі сталі сталіцай ваяводзтва і павету. Паводле некаторых зьвестак, у пачатку XV ст. вялікі князь Вітаўт надаў месту Магдэбурскае права[3] (у 1444 годзе мескія правы пацьвердзіў вялікі князь Казімер). У 1430 годзе тут адбыўся сход манархаў Эўропы з нагоды меркаванай каранацыі Вітаўта[6], аднак 27 лістапада вялікі князь памёр у замку. У 1440 годзе ў Троках забілі Жыгімонта Кейстутавіча. У 1516 годзе места атрымала прывілей на 2 кірмашы штогод. У канцы XVI ст. у Троках праходзілі сэсіі Галоўнага Трыбуналу.
У 1617 годзе ў Троках заснавалі кляштар бэрнардынаў, у 1638 годзе — манастыр базылянаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1665 годзе места спалілі маскоўскія захопнікі. У 1678 годзе ў Троках пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў. 4 верасьня 1718 году адбылася ўрачыстастая каранацыя мясцовага абраза Маці Божай.
- Старая графіка Троцкіх замкаў
Новы замак. Ф. Смуглевіч, 1785—1786 гг.
Новы замак. Ю. Азямблоўскі, 1843 г.
Новы замак. Н. Орда, 1875—1876 гг.
Стары замак. М. Андрыёлі, 1872 г.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Трокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 годзе сталі цэнтрам павету Віленскай губэрні. У 1839—1842 гадох Трокі мелі статус заштатнага места. 18 сакавіка 1860 году зьявіўся праект расейскага мескага гербу «ў залатым полі чырвоная брама зь вежамі па бакох; над імі два чырвоныя скрыжаваныя мечы». На 1880 год у Троках было 178 будынкаў (зь якіх 3 мураваныя), 39 крамаў, 1 двухклясная школа; сакральныя будынкі практычна ўсяго спэктру вызнаньняў. У пачатку XX ст., паводле этнаграфічнай мапы, складзенай Яўхімам Карскім, на захадзе ад Трокаў праходзіла мяжа расьсяленьня беларусаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Трокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
- Старая графіка места
Касьцёл бэрнардынаў. А. Ромэр, 1865—1880 гг.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Трокі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе яны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Трокі занялі савецкія войскі. 10 кастрычніка 1939 году, згодна зь летувіска-савецкай дамовай, бальшавікі перадалі места ў склад Летувы. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году Трокі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1955—1962 гадох праводзілася маштабная рэканструкцыя Троцкага замка.
У 1994 годзе ўтварылася Беларускае таварыства Троцкага раёну (узначальвае М. Рулінскі)[7].
- Трокі на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

- XIX стагодзьдзе: 1870 год — 2191 чал.; 1880 год — 2174 чал., зь іх паводле веры 900 каталікоў, 224 праваслаўныя, 8 раскольнікаў, 2 эвангелісты, 2 кальвіністы, 585 юдэяў, 434 караімы, 19 мусульманаў; паводле стану 278 шляхты, 12 духоўнага стану, 30 ганаровых грамадзянаў, 1631 мяшчанін, 12 сялянаў, 206 вайскоўцаў і 5 іншых станаў[8]; 1897 год — 2800 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 2390 чал., зь іх 746 каталікоў, 309 праваслаўных, 3 лютэраніны, 818 юдэяў, 424 караімы, 90 мусульманаў[9]; 1921 год — 1587 чал.; 1939 год — 3,1 тыс. чал.; 1959 год — 3,1 тыс. чал.; 1970 год — 4691 чал.; 1976 год — 6 тыс. чал.; 1979 год — 5763 чал.; 1989 год — 6703 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 6,1 тыс. чал.[10]; 2007 год — 5406 чал.; 2010 год — 5266 чал.
Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Троках працуюць гімназія Вітаўта Вялікага, сярэдняя і пачатковая школа.
Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзейнічаюць бібліятэка і тэатар.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Трокі — буйны турыстычны цэнтар. У месьце працуюць некалькі музэяў. Дзейнічае ляндшафтавы заказьнік.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Замак Новы (XIV — пачатак XV ст.)
- Замак Стары (XIV ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны; 1409, 1718)
- Кенэса (XVIII ст.)
- Кляштар дамініканаў (ХVІІ—ХVІІІ стагодзьдзі)
- Царква Раства Багародзіцы (1863; мураўёўка)
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кляштар бэрнардынаў (ХVІІ ст.)
- Сынагога
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Краявіды Трокаў
Мост да Новага замка
Царква-мураўёўка
Палац Тышкевічаў на Затроччы
Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пералік местаў-сяброў Трокаў |
---|
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 378.
- ^ Культавічанка П. Беларуская нацыянальная айканімія(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 30 лістапада 1999 г.
- ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 244.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 667.
- ^ Ярашэвіч А. Троцкі абраз Маці Божай // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 669.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 668.
- ^ Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў (Мінск, 21—25 мая, 4—7 снеж. 2000 г.) / Уклад. Т. Пятровіч; рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Менск: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 312 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 17). ISBN 985-6638-15-1.
- ^ Krzywicki J. Troki // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 485.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ БЭ. Т. 15. — Менск, 2002. С. 499.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Трокі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|