Нярынга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нярынга
лет. Neringa
Нярынга
Coat of arms of Neringa (Lithuania).svg
Герб Нярынгі
Першыя згадкі: 1429
Горад з: 1961
Краіна: Летува
Павет: Клайпедзкі
Плошча: 90 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 3224 чал.
шчыльнасьць: 35,82 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°33′20″ пн. ш. 21°7′0″ у. д. / 55.55556° пн. ш. 21.11667° у. д. / 55.55556; 21.11667Каардынаты: 55°33′20″ пн. ш. 21°7′0″ у. д. / 55.55556° пн. ш. 21.11667° у. д. / 55.55556; 21.11667
Нярынга на мапе Летувы
Нярынга
Нярынга
Нярынга
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.neringa.lt

Няры́нга (па-летувіску: Neringa) — горад у заходняй Летуве. Горад разьмяшчаецца на Курскай пярэсьпе на беразе Балтыйскага мора. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Нярынскага гарадзкога раёну. Нярынга складаецца з чатырох рыбацкіх вёсак (Юадкрантэ, Прэілі, Первалкі і Ніды), якія ў нашы часы сталі турыстычнымі аб’ектамі. Вёскі былі аб’яднаныя ў адзін горад у 1961 годзе. Нярынга расьцягнулася ўздоўж марскога берага на 50 км. Паромнымі пераправамі Нярынга злучаецца з Клайпедай. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі аб паселішчы Ніда (Нідэн) зьявіліся ў хроніках Тэўтонскага ордэна ў 1429 годзе. Разам з Клайпедай практычна ўсю сваю гісторыю гэта тэрыторыя знаходзілася ў складзе Прусіі, але ў 1920 годзе, пасьля летувіскай правакацыі ў Клайпедзе была анэксаваная Летувой.

У 1939 годзе Курская пярэспа, разам з Клайпедай была перададзена Нямеччыне, але пасьля Другой сусьветнай вайны трапіла ў склад Летувіскай ССР. У 1961 годзе чатыры вёскі на летувіскай частцы Курскай пярэспы былі аб’яднаныя ў горад Нярынга.

У 2000 годзе Курская пярэспа была ўключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО як адзін з самых прыгожых куткоў Эўропы.