Перайсьці да зьместу

Цельшы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цельшы
лет. Telšiai
Цельшы ноччу
Цельшы ноччу
Герб Цельшаў Сьцяг Цельшаў
Першыя згадкі: 1398
Горад з: 1791
Краіна: Летува
Павет: Цельшыцкі
Плошча: 23,14 км²
Вышыня: 128 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 23 964 чал.
шчыльнасьць: 1035,61 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 458
Паштовы індэкс: LT-87001
Геаграфічныя каардынаты: 55°58′48″ пн. ш. 22°15′0″ у. д. / 55.98° пн. ш. 22.25° у. д. / 55.98; 22.25Каардынаты: 55°58′48″ пн. ш. 22°15′0″ у. д. / 55.98° пн. ш. 22.25° у. д. / 55.98; 22.25
Цельшы на мапе Летувы
Цельшы
Цельшы
Цельшы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.telsiai.lt

Це́льшы (па-летувіску: Telšiai) — горад, які належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць, у паўночна-заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Цельшыцкага павету. Горад разьмяшчаецца на паўночным беразе возера Масьціс, за 201 км на паўночны захад ад Вільні, за 185 км ад Коўна і за 109 км на захад ад Панявежу. Праз горад ідзе чыгунка Шаўлі — Крэтынга. Цяльшы зьяўляюцца прамысловым і культурным цэнтрам Жамойці.

У крыжацкіх хроніках узгадваецца даліна Талса, назва якой паходзіць ад назвы ракі (Цельша), якая ўпадае ў возера Масьціс. Існуе летувіская прыдумка аб мітычным летувіскім героі Цельшусе.

Першыя ўзгадкі аб паселішчы датуюцца 1398 годам. Цяльшы былі сталіцай аднаго са жмудзкіх князёў. Першы касьцёл быў пабудаваны ў 1612 годзе каралём Жыгімонтам Вазам. А ў 1626 годзе Павал Сапега заснаваў тут кляштар бэрнардыцаў, які быў зачынены расейскімі ўладам толькі ў 1832 годзе. У 1791 годзе горад атрымаў гарадзкія правы і герб ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Падчас паўстаньня 1830 году горад быў адным з цэнтраў дзейнасьці інсургентаў.