Кельмы
| Кельмы | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Шавельскі | ||||
| Першыя згадкі | 1484 | ||||
| Горад з | 1947 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 7,85 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 128 м і 126 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°38′ пн. ш. 22°56′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 8206 чал. (2017) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 86001 | ||||
| Сайт | kelme.lt | ||||
| Кельмы на мапе Летувы Кельмы | |||||
Ке́льмы (па-летувіску: Kelmė) — горад у цэнтральнай Летуве. Колькасьць жыхароў налічвае каля 10,6 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Кельмы зьяўляюцца адміністрацыйным цэнтрам Кельменскага раёну Шавельскага павету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя згадкі аб паселішчы датуюцца 1484 годам. У гэты час яно знаходзілася ва ўласнасьці Радзівілаў, потым Саламерэцкіх, потым Глебавічаў. У XVI стагодзьдзі ўладарамі паселішча былі князі Саламерэцкія, а ў 1579 годзе яго купіў Павал Грушэўскі. Ва ўладаньні гэтай сям’і Кельмы знаходзіліся да 1939 году. У 1831 годзе частка маёнтку была канфіскаваная царскай уладай за ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў. Апошні ўладар памёр у 1939 годзе, а яго сям’ю савецкая ўлада высяліла ў Сібір, дзе яна загінула ў лягерах. Да Другой сусьветнай вайны горад зьяўляўся адным з цэнтраў габрэйскага руху Летувы.