Перайсьці да зьместу

Шаўлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаўлі
лет. Šiauliai
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Шавельскі
Раён Шавельскі
Першыя згадкі 1236
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Артурас Вісоцкас[d]
Геаграфія
Плошча 83 км²
Вышыня НУМ 107 м і 129 м
Часавы пас
Каардынаты 55°56′ пн. ш. 23°19′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 107 086 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 41
Паштовы індэкс LT-76001
Нумарны знак S
Сайт siauliai.lt
Шаўлі на мапе Летувы
Шаўлі
Шаўлі
Шаўлі

Ша́ўлі (лет. Šiauliai) — горад у Летуве, на беразе Шавельскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Шавельскага павету, Шавельскага раёну і Шавелькага гарадзкога раёну. Знаходзяцца на ўсход ад Клайпеды. Плошча 81 км², насельніцтва на 2018 год — 107 086 чалавек (чацьверты велічынёй у краіне). Міжнародны аэрапорт.

Шаўлі — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці. У наш час прамысловы, культурны і навуковы цэнтар Летувы.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Шаўлі паходзіць ад германскага асабістага імя Savalo (Savolus, Sauulo), якое меў біскуп Зальцбургу ў VII стагодзьдзі[1].

Упершыню ўпамінаецца ў 1236 годзе ў зьвязку зь бітвай, якая адбылася тут паміж жамойтамі і войскам Лівонскага ордэна. З 1413 да 1795 году Шаўлі былі сталіцай Жамойцкага княства.

Як горад Шаўлі ўспамінаюцца ў грамаце Жыгімонта Старога ў 1524 годзе. Гарадзкі прывілей горад атрымаў у 1569 году, а з 1589 году тут была ўсталявана каралеўская эканомія, г. зн. увесь прыбытак гораду шоў на кошт караля. Да 1795 году Шаўлі ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Schmittlein R. Quatre toponymes germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1—2, 1949. P. 19.