Перайсьці да зьместу

Крэтынга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэтынга
лет. Kretinga
Крэтынга
Герб Крэтынгі Сьцяг Крэтынгі
Першыя згадкі: 1253
Горад з: 1607
Краіна: Летува
Павет: Клайпедзкі
Вышыня: 22 м н. у. м.
Насельніцтва: 18 944 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°53′39.16″ пн. ш. 21°14′49.82″ у. д. / 55.8942111° пн. ш. 21.2471722° у. д. / 55.8942111; 21.2471722Каардынаты: 55°53′39.16″ пн. ш. 21°14′49.82″ у. д. / 55.8942111° пн. ш. 21.2471722° у. д. / 55.8942111; 21.2471722
Крэтынга на мапе Летувы
Крэтынга
Крэтынга
Крэтынга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.kretinga.lt/

Крэтынга (лет. Kretinga, да 1915 году Крэтынген) — горад у Летуве, на рацэ Акмяне. Адміністрацыйны цэнтар Крэтынскага раёну Клайпедзкага павету. Насельніцтва на 2017 год — 18 944 чалавекі. Аўтамабільнай дарогай злучаецца з Клайпедай, Палангай і Шаўлямі; чыгуначная станцыя на лініі Шаўлі — Савецк.

Крэтынга — места гістарычнай Жамойці.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Крэтынга паходзіць ад германскага асабістага імя Hrothi, якое было асабліва прадукцыйным у бургундзкіх і франконскіх уладаньнях: Krottweiler, Roedingen (у 847 годзе Hrodingen) ды іншыя[1].

Крэтынга — адзін з самых старажытных гарадоў Жамойці, першыя ўспаміны адносяцца да 1253 году як аб касьцёле «Крэтын» Курляндзкага біскупства. У 1602 годзе, калі паселішча належала Хадкевічам. Ян Караль Хадкевіч пабудаваў тут кляштар бэрнардынцаў у 1603 годзе. У 1610—1617 гадах быў пабудаваны Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі. У другой палове XVII стагодзьдзя паселішча перайшло да Сапегаў, а ў першай палове наступнага стагодзьдзя было прададзена Масальскім. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай, з 1795 году, Крэтынга знаходзілася ва ўладаньні Патоцкіх, якія прадалі яго ў 1803 годзе Плятону Зубаву. Сям’я Зубавых валодала Крэтынгай да 1875 году, калі яго выкупілі Тышкевічы. У іх уладаньні Крэтынга знаходзілася да Другой сусьветнай вайны. Да нашых дзён захаваўся палац Тышкевічаў.

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў палацы знаходзілася сельскагаспадарчая ПТВ і спартовая заля. З 1950 году Крэтынга стала раённым цэнтрам. Пасьля рэстаўрацыі палацу ў 1992 годзе тут знаходзіцца музэй гісторыі Жамойці, а ў аранжарэі — замні сад.

  1. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 99.