Сувалкі
| Сувалкі лац. Suvałki | |||||
| Населены пункт | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1690 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 65,24 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 170 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°06′04″ пн. ш. 22°55′57″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 69 340 чал. (2008) | ||||
| Афіцыйная мова | польская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 087 | ||||
| Паштовыя індэксы | 16-400 - 16-403, 16-430 - 16-434 | ||||
| Нумарны знак | BS | ||||
| Сайт | um.suwalki.pl | ||||
| Сувалкі на мапе Польшчы Сувалкі | |||||
Сува́лкі (польск. Suwałki) — места ў Польшчы, на рацэ Чорнай Ганчы. Адміністрацыйны цэнтар мескай гміны і Сувальскага павету Падляскім ваяводзтве. Насельніцтва на 2017 год — 69 554 чалавекі.
Сувалкі — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму ратуша, збор эвангелісцкі, Катэдральны касьцёл і Прачысьценская царква, помнікі архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні ордэна камэдулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.
26 красавіка 1710 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаваньне места ў Сувалках. У 1720 годзе места атрымала Магдэбурскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Сьвятога Рамуальда і Сьвятога Роха[1]. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводзтва Царства Польскага (з 1867 году — цэнтрам гебэрні).
На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месьце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзеялі касьцёл, царква, збор эвангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, прытулак для бедных.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сувалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сувалкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва.
За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1999 гадох Сувалкі былі цэнтрам Сувальскага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 1184 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2116 чал.; 1857 год — 11 273 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2017 год — 69 554 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Забудова гістарычная (XIX — XX стагодзьдзі; фрагмэнты)
- Збор эвангелісцкі (1838–1841)
- Касьцёл Сьвятога Аляксандра (1825)
- Могілкі: каталіцкія, мусульманскія, праваслаўныя, юдэйскія, эвангелісцкія
- Ратуша (1844)
- Царква Аляксандра Неўскага (1900; мураўёўка, перабудаваная пад касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1838—1840; цяпер касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса)
- Царква Ўсіх Сьвятых (1892)
- Чыгуначная станцыя (1896)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога Вялікая (1821)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Сувалкаў
- Ратуша
- Катэдральны касьцёл
- Збор
- Былая царква-мураўёўка
- Былая Прачысьценская царква
- Царква Ўсіх Сьвятых
- Музэй
- Чыгуначная станцыя
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Пералік местаў-сяброў Сувалкаў |
|---|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 239.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ↑ Chlebowski B. Suwałki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 612.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||
| ||||||||