Вількі
| Вількі лац. Vilki лет. Vilkija | |||
| Населены пункт | |||
Вількі з боку Нёману | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Ковенскі | ||
| Раён | Ковенскі | ||
| Староства | Вількаўскае | ||
| Першыя згадкі | 1364 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 2,69 км² | ||
| Вышыня НУМ | 78 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 55°03′ пн. ш. 23°35′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 1910 чал. (2018) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 27 | ||
| Паштовы індэкс | LT-54227 | ||
| Вількі на мапе Летувы Вількі | |||
Ві́лькі (лет. Vilkija) — места ў Летуве, на правым беразе Нёману. Цэнтар староства Ковенскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 1910 чалавек. Знаходзяцца за 25 км ад Коўна, на аўтамабільнай дарозе Коўна — Юрбург.
Вількі — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвязвае назву Вількаў зь племем вількаў (вільцаў), ці велетаў, іначай званых люцічамі[1].
Летувіскія аўтары выводзяць назву места ад летувіскага vilkija 'зграя ваўкоў'[2]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўпамінаюцца ў 1364 годзе як крыжацкі замак Vilkenbethe[3]. 22 верасьня 1430 году ўпамінаюцца ў лісьце вялікага князя Вітаўта да магістра Тэўтонскага ордэну. У 1450 годзе Вілкійская мытня ўпамінаецца ў дакумэнтах гданьскіх купцоў. Тут праходзілі сухапутныя і водныя гандлёвыя шляхі Вільня — Каралявец, што спрыяла росту паселішча.
У 1792 годзе атрымалі Магдэбурскае права.