Радзівілішкі
| Радзівілішкі лац. Radziviliški | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Шавельскі | ||||
| Першыя згадкі | 1529 | ||||
| Горад з | 1923 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 17,32 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 117 м і 124 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°49′ пн. ш. 23°32′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 15 643 чал. (2017) | ||||
| Сайт | radviliskis.lt | ||||
| Радзівілішкі на мапе Летувы Радзівілішкі | |||||
Радзівілі́шкі (лет. Radviliškis) — места ў Летуве, каля ракі Бержы. Адміністрацыйны цэнтар Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету. Насельніцтва на 2023 год — 15 112 чалавек.
Радзівілішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Жамойці, якое ўлады Летувы абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзівіл цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імя Ratwilius[1][2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1584 годзе гэтае паселішча заснаваў Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»[6]. Радзівілы, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 году. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі надаў мястэчку права мець свой кірмаш. Радзівілішкі некалькі разоў руйнаваліся войскамі Маскоўскай дзяржавы, а таксама цярпелі ад іншых заваёўнікаў. Па чуме 1708—1710 гадоў у мястэчку зусім не засталося жыхароў.
У выніку трэцяга падзел Рэчы Паспалітай (1795 год) Радзівілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Ліепая — Ромны, а ў 1873 годзе — Радзівілішкі — Дзьвінск, па чым мястэчка пачалі хутка разьвівацца.
У 1919 годзе Радзівілішкі трапілі ў склад Летувіскай Рэспублікі, дзе ў 1923 годзе атрымалі статус места.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (fin), le nom de Radziwill // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1964. P. 281—292.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Alexandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico-Slavica. T. 7, 1970. S. 101.