Маляты
Выгляд
| Маляты | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Летува | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Павет | Уцянскі | ||||
| Першыя згадкі | 1387 | ||||
| Горад з | 1539 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 3,77 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 155 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 55°14′ пн. ш. 25°25′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 5762 чал. (2017) | ||||
| Сайт | moletai.lt | ||||
| Маляты на мапе Летувы Маляты | |||||
Маля́ты (па-летувіску: Molėtai) — горад у паўночна-ўсходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва налічвае каля 6 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Маляты зьяўляюцца адным з самых старажытных гарадоў Аўкштоты. У пісьмовых крыніцах Маляты ўпершыню ўзгадваюцца ў 1387 годзе, як паселішча якое належала віленскаму біскупу.
У нашы дні горад зьяўляецца папулярным месцам адпачынку для вільнян з-за таго што горад знаходзіцца ў прыгожым месцы, абкружаны з усіх бакоў сасновымі лясамі, а ў навакольлі ёсьць некалькі невялікіх азёраў (самае вядомае Аісета). У Малятах знаходзіцца адзіная ў Летуве астрафізычная абсэрваторыя.