Перайсьці да зьместу

Казлова Руда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казлова Руда
лет. Kazlų Rūda
Герб Казловай Руды
Першыя згадкі: 1774
Горад з: 1950
Краіна: Летува
Павет: Мар’ямпальскі
Вышыня: 95 м н. у. м.
Насельніцтва: 6018 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°44′57.08″ пн. ш. 23°29′11.41″ у. д. / 54.7491889° пн. ш. 23.4865028° у. д. / 54.7491889; 23.4865028Каардынаты: 54°44′57.08″ пн. ш. 23°29′11.41″ у. д. / 54.7491889° пн. ш. 23.4865028° у. д. / 54.7491889; 23.4865028
Казлова Руда на мапе Летувы
Казлова Руда
Казлова Руда
Казлова Руда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.kazluruda.lt

Казло́ва Ру́да (па-летувіску: Kazlų Rūda) — горад у Цэнтральнай Летуве, у Мар’ямпальскім павеце, за 27 км на поўнач ад Мар’ямпалю. Насельніцтва налічвае каля 7,5 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Казларудзкага раёну. Праз горад ідзе чыгунка КоўнаЧарняхоўск. Казлова Руда адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Назва гораду паходзіць ад прозьвішча двараніна прадпрымальніка Казла, які жыў тут ў XVI—XVII стагодзьдзях і заснаваў дзягцярню. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, зьявіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні.

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча разьвівалася як цэнтар дзягцярнай вытворчасьці, а потым апрацоўкі жалеза. Калі ў 1860—1861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудаванае чыгуначнае дэпо. Пасьля 1920 году горад трапіў у склад Летувы, стаўшы, з 1931 году, цэнтрам староства. З 1940 году Казлова Руда ў складзе СССР. У 1950 годзе Казлова Руда атрымала статус гораду і стала (да 1962 году) цэнтрам раёну. З 1999 году зноў быў утвораны Казларудзкі раён.