Перайсьці да зьместу

Кібарты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібарты
лац. Kibary
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Летува
Павет Мар’ямпальскі
Першыя згадкі 1561
Горад з 1856
Геаграфія
Вышыня НУМ 70 м
Часавы пас
Каардынаты 54°38′20″ пн. ш. 22°45′20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 4642 чал. (2018)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LT-70065
Сайт kybartai.lt
Кібарты на мапе Летувы
Кібарты
Кібарты
Кібарты

Кіба́рты (лет. Kybartai) — места ў Летуве, на рацэ Ліпане. Цэнтар староства Ваўкавішкаўскага раёну Мар’ямпальскага павету. Знаходзяцца за 16 км на захад ад Ваўкавішкаў, каля граніцы з Калінінградскай вобласьці Расеі.

Кібарты — даўняя вёска гістарычнай Жамойці, якую ўлады Летувы абвясьцілі часткай этнаграфічнага рэгіёну «Сувалкія».

Кібарт, Кібэрт або Гібэрт (Kibart, Kibbert, Gibert) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Упершыню Кібарты ўпамінаюцца ў 1561 годзе. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) яны апынуліся ў складзе Прусіі. З 1807 году ўваходзілі ў склад Варшаўскага герцагства.

У 1815 годзе пасад Кібарты ўлучылі ў склад Расейскай імпэрыі. У 1856 годзе яны атрымалі статус места. Значны рост адбыўся па 1861 годзе, калі праз Кібарты праклалі чыгунку Санкт-Пецярбург — Варшава.

  1. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 279, 632.
  2. Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 30.