Бальверышкі
| Бальверышкі лац. Belvieryški лет. Balbieriškis | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Ковенскі | ||
| Раён | Прэнскі | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 78 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°30′54″ пн. ш. 23°53′27,60″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Бальверышкі на мапе Летувы Бальверышкі | |||
Бальверышкі (лет. Balbieriškis) — мястэчка ў Летуве, на левым беразе Нёману. Цэнтар староства Прэнскага раёну Ковенскага павету.
Бальверышкі — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Ковеншчыны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адзначаліся старажытнае германскае імя Бальдвар (Baldoar) і германскае імя Больвард (Bollward)[1]. На германскае (гоцкае) паходжаньне назваў старажытных паселішчаў на Нёмане зьвярнуў увагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1502 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары надаў прускаму купцу Ганусу дзялянку лесу. Высекшы лес, Ганус заснаваў тут маёнтак. Бальвершкі ўпершыню ўпамінаюцца ў 1507 годзе. Да 1520 году ўтварылася каталіцкая (1612—1644 гадох — пратэстанцкая) парафія. У 1520 годзе Бальвершыкі атрымалі Магдэбурскае права.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1859 год — 1234 чалавекі[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 241.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 92.