Візгіны
Візгіны лац. Vizginy | |
лет. Visginai | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Ковенскі |
Раён: | Кашадарскі |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′20″ пн. ш. 24°9′0″ у. д. / 54.78889° пн. ш. 24.15° у. д.Каардынаты: 54°47′20″ пн. ш. 24°9′0″ у. д. / 54.78889° пн. ш. 24.15° у. д. |
Візгіны |
Візгіны (лет. Visginai) — вёска ў Летуве, на правым беразе Нёману. Уваходзяць у склад Кронскага староства Кашадарскага раёну Ковенскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вісікін або Візікін (Visekin, Wizikin) і Генвіс (Genuis) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вісігін (Візгін) складаецца з фармантаў -віс- (-віз-), які паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', і -гін-, які паходзіць ад гоцкага gin- 'пачатак'[3]. Такім парадкам, імя Вісігін азначае «зачатак мудрасьці»[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. вёска Візгіны ўваходзіла ў склад Троцкага павету Віленскай губэрні[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1905 год — 85 чалавек[9]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 256.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 685.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 328.